Беларускі гурт J:Морс прэзентаваў новую песню. «Святло» — песня пра тое, як не страціць надзею ў цяперашніх умовах.
«Усё, што нас атачае, усё, што нас стварае, усё, што не дае сказаць «стоп» — гэта нашы родныя, сябры, каханне, вера і надзея. Усё гэта пакідае ўнутры нас святло. І дзе б мы ні знаходзіліся, куды б нас не кідаў лёс, мы ніколі не застаемся сам на сам з цемрай, бо дзе мы, там і святло», — напісалі музыкі на сваёй старонцы ў Інстаграм.
Нібы супраць руху
Ды насустрач марам
Прымярзалі маскі
Да халодных твараў
Дзе адбіты стома,
Стома ды надзея
Не забыцца б, хто мы
Не забыцца
Дзе мы
Там і святло
Дзе мы
Там і святло
Бачылі праз вокны
У чорных аватарах
Як сябры знікалі
У сустрэчных фарах
Знемагаць ад стомы
Не згубіць надзею
Не забыцца б, хто мы
Не забыцца
Дзе мы
Там і святло
Дзе мы
Там і святло
Чытайце яшчэ: Уладзімір Пугач: Рабіць тое, у што верыш і што ўмееш. Захаваць сябе і беларускасць