Сярэднявечны дэтэктыў і сярэднявечныя дзіцячыя прыгоды – разам у Наваградку

Шэраг прэзентацый кніг адбыўся ў Наваградку Гарадзенскай вобласці на працягу 26–27 чэрвеня.

Прэзентацыі прайшлі падчас традыцыйнага наваградскага фэсту сярэднявечнай культуры.

ss850175

Анатоль Бутэвіч і Зміцер Рагачоў

Аднаўленне старадаўніх традыцый — менавіта гэтаму быў прысвечаны фестываль, і менавіта пра гэта кніга «Каралева не здраджвала каралю» — новы раман літаратара, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча Анатоля Бутэвіча.

Галоўныя героі твора — 70-гадовы польскі кароль Ягайла і 17-гадовая беларуская князёўна Соф’я Гальшанская. Як і ў ранейшых сваіх творах, спадар Бутэвіч звяртаецца да нашай слаўнай гісторыі, выкладае яе ў даступнай і цікавай форме.

Галоўная мэта аўтара — прыцягнуць да зацікаўленасці гісторыяй Беларусі як мага больш людзей.

Прэзентацыя адбылася ў Наваградскім краязнаўчым музеі. І не адна. Такі блізкі перыяд зблізіў дзве кніжкі. Другой была прэзентацыя «Яські і коніка ягонага Грыўкі». Кніжка знаёміць малых чытачоў з тымі даўнімі падзеямі ў зручнай ім форме: не толькі з тэкстамі, а і з яркімі вялікімі малюнкамі.

Сярэднявечны дэтэктыў і сярэднявечныя дзіцячыя прыгоды пачуваліся побач вельмі ўтульна.

Прэзентацыя кніжкі «Яська і конік ягоны Грыўка» адбылася ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!»

Тэгі: