Сяргей Лескець: «Кнігі не выбіраюць час, калі ім з’яўляцца на свет»

Неўзабаве пабачыць свет кніга фатографа Сяргея Лескеця — «Шэпт», паведамляе тэлеграм-канал «Суполка беларускіх пісьменнікаў».


42.jpg

«Маёй ідэяй была серыя партрэтаў знахараў, і як вынік — пару выставаў і фотаальбом. Адно пры сустрэчы з бабулькамі я не абцяжарваў сябе тлумачэннямі, а казаў што раблю кніжку. І вось, адным восеньскім днём я сеў пісаць тэкст да выставы і не мог спыніцца. Тым днём нарадзіўся адзін з галоўных раздзелаў кнігі», —  піша на сваёй старонцы ў Facebook Сяргей.

41.jpg

Кніга будзе прысвечаная амаль зніклай з’яве — традыцыйнай беларускай магіі і яе носьбітам — вясковым шаптухам. Гутаркі запісаныя на дыктафон падчас падарожжаў леглі ў аснову кнігі.

Месца і час прэзентацыі, а таксама кропкі продажу будуць паведамленыя пазней.