Сяргей Законнікаў. Дол

13.04.2009 Кнігагляд

11-d0b7d0b0d0bad0bed0bdd0bdid0bad0b0d19e
Сяргей Законнікаў «Дол» : вершы i паэмы – Мінск : Галіяфы, 2008. – 496 с.

Новая кніга лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы (1992), міжнародных літаратурных прэмій Польшчы (1996) і Украіны (1997) Сяргея Законнікава “Дол” занатавала жыццё летапісна, так, як пазначаецца на кардыяграме біццё сэрца, або ў слухаўцы ўрача дыханне чалавека. У кнігу ўвайшлі вершы і паэмы, напісаныя з канца 1991 па пачатак 2008 года, i ў свой час былі апублікаваныя ў перыядычным рэспубліканскім друку.

Паэзія С. Законнікава вызначаецца эмацыйнасцю, усхваляванасцю і бясспрэчна не пакіне абыякавымi чытачоў кнiгi.