Семінары для настаўнікаў “Вусная гісторыя ў адукацыйным працэсе” у Гомелі і Гродна

14.03.2014 У краіне

Інтэрнэт-праект «Беларускі архіў вуснай гісторыі» МГА «Гісторыка» і ГА «Дыярыуш» запрашаюць усіх зацікаўленных да ўдзелу ў інфармацыйных мерапрыемствах па тэме “Вусная  гісторыя ў адукацыйным працэсе”, якія адбудуцца:

5 красавіка ў г. Гомелі
12 красавіка ў г. Гродна

На семінарах вы зможаце даведацца пра прынцыпы і асаблівасці збора вуснагістарычных матэрыялаў з вучнямі, магчымасці іх выкарыстання ў выкладчыцкай дзейнасці. Акрамя таго, мы прапануем вам пазнаёміцца з асноўнымі этапамі ажыццяўлення вуснагістарычнага праекта, у якім вучні прымаюць непасрэдны ўдзел, з магчымасцямі і асаблівасцямі выкарыстання відэа- і аўдыёзапісаў інтэрв’ю сведкаў часу на школьных занятках.

Таксама, на семінары, мы пазнаёмім вас з распрацоўкамі ўрокаў па гісторыі Беларусі і грамадазнаўству з выкарыстаннем інтэрв’ю сведак часу. У выніку сумеснай дзейнасці  “Беларускага архіва вуснай гісторыі” і настаўнікаў з розных абласцей Беларусі ў 2013 годзе быў выпушчаны дыск з прыкладамі матэрыялаў такіх урокаў. Кожны ўдзельнік атрымае такі дыск.

Акрамя таго, вы зможаце падрабязна даведацца пра конкурс для школьнікаў “1939 год у памяці жыхароў Беларусі”, атрымаць метадычныя матэрыялы і парады да напісання конкурсных прац.

Чакаем вышыя заяўкі на ўдзел да 1 красавіка на адрас konkurs@nashapamiac.org. Выдаткі на праезд – за кошт арганізатараў. Усе пытанні вы можаце задаць па тэлефонах: 8 029 397 52 15 (Вольга), 8 029 358 31 84 (Павел)

Тэгі: ,