Прэс-клуб – гэта месца сустрэчы прадстаўнікоў друкаваных, радыё, ТБ і онлайн СМІ (дзяржаўныя і грамадзянскія журналісты з сацыяльных сетак і мясцовых онлайн супольнасцяў), якія маюць магчымасць і, на думку кампаніі “Будзьма беларусамі!” павінны супольна з грамадзянскай супольнасцю спрыяць мясцоваму развіццю і вырашэнням існуючых праблемаў. Кампанія “Будзьма беларусамі!” у такім фармаце арганізавала ў розных рэгіёнах Беларусі дыялог паміж тымі, хто актыўна піша, і тымі, хто актыўна дзейнічае на карысць грамадства.
У Берасце завітаюць прадстаўнікі рэдакцыі часопіса “Імёны” – рэдактар Адар’я Гуштын і кіраўнік аддзела праектаў Юлія Бабруйская – якія раскажуць пра ўнікальны досвед часопіса ўзаемадзеяння з НКА і ініцыятывамі. Мясцовыя медыя прадставіць карэспандэнт “Брэсцкай газеты” Людміла Селех. Яна падзеліцца практыкай працы рэдакцыі з тэмамі мясцовага развіцця і кейсам асвятлення руху супраць будаўніцтва акумулятарнага завода ў Берасці. Менеджэр культурных і сацыяльных праектаў АРР “Дзедзіч” Алена Каховіч раскажа пра досвед арганізацыі ў супрацоўніцтве са СМІ, стварэнне ўласнага медыя і праекта “Медыя-цэнтр”, які аб’ядноўвае журналістаў і актывістаў у Берасці.
Пасля выступу спікераў пройдзе дыскусія. Якая роля медыяў у мясцовым развіцці? Асвятляць або садзейнічаць? Ці будзе рэальным аб’яднанне высілкаў СМІ і грамадзянскай супольнасці, каб мяняць стаўленне да грамадска значных праблем? Што для гэтага варта зрабіць кожнаму з бакоў? Гэтыя і іншыя пытанні паспрабуем абмеркаваць пасля выступу спікераў.
Да ўдзелу запрашаюць прадстаўнікоў берасцейскіх медыя і мясцовых ініцыятыў. Патрэбна папярэдняя рэгістрацыя.
Прэс-клуб “Медыя і актывісты: хто каму вінен?”
14 чэрвеня, 14:00 – 17:30
Брэсцкі тэхнапарк (Піянерская, 52, 2 паверх)
Тэлефон +375925249885