Абмеркаванне праблемаў сучаснай беларускай культуры апынулася ў цэнтры інтэлектуальнага дыялогу, які адбыўся з ініцыятывы рэдакцыі альманаху сучаснай беларускай культуры pARTisan у Вілейцы. На сустрэчы прысутнічаў галоўны рэдактар выдання Артур Клінаў, сакратарка часопісу і маладая пісьменніца Аля Сідаровіч і бардаўская спявачка Тацяна Беланогая. Сустрэча ладзілася ў межах кампаніі “Будзьма!”.
Імпрэза мела фармат “кватэрніку” і сабрала каля 15 чалавек, сярод якіх былі вядомыя мясцовыя творчыя асобы. Значную частку імпрэзы госці прысвяцілі дыскусіі пра сучасныя працэсы ў галіне рэстаўрацыі старажытных гістарычных будынкаў краіны. Неаднаразова адзначаліся негатыўныя тэндэнцыі ў гэтым напрамку, калі без неабходных даследаванняў на месцы старых пабудаванняў узводзіліся “муляжы”, малападобныя на свае гістарычныя прататыпы.
Напрыканцы імпрэзы свае вядомыя песні выканала спявачка Тацяна Беланогая ці, як вызначыў яе музычны крытык Вітаўт Мартыненка, “талент, які дайшоў да людзей своечасова”. “pARTisan” раскупілі ўвесь. Усё, як мае быць” – так выказала Таццяна сваё ўражанне ад сустрэчы.
Тэгі: Вілейка