Таццяна Беланогая ў Маладзечна. Поспех беларускага слова

У межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!” бард Таццяна Беланогая выступіла ў Маладзечне. Творчая сустрэча з вучнямі старэйшых класаў і настаўнікамі прайшла 17 сакавіка ў актавай зале 10-й гімназіі горада.

Імпрэза спявачкі і паэткі была прысвечаная творчасці беларускай пісьменніцы Яўгеніі Янішчыц. Першую палову канцэрту склалі песні на вершы выбітнай беларускай паэткі, другую — песні з новага альбома артысткі “Ніткі” і старыя, правераныя хіты.

Актавая зала гімназіі забілася, як кажуць, “пад завязачку”, змясціўшы блізу 150 гледачоў. Падчас вечарыны самыя актыўныя з іх атрымалі падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

img_5153

1

img_5141

Тэгі: