Таццяна Нілава. Готыка тонкіх падманаў

06.04.2009 Кнігагляд

7-d0bdid0bbd0b0d0b2d0b0

Готыка тонкіх падманаў : вершы / Таццяна Нілава. — Мінск: Галіяфы, 2008.
— 88 с. — (Другі фронт мастацтваў).

Кніга Таццяны Нілавай не пакідае чытача на раздарожжы абыякавасці. Са словаў крытыка Ірыны Шаўляковай, лірычная гераіня паэткі грае ў «тонкія падманы» (ці з імі — як з пацеркамі) у дэкарацыях хутчэй позняй («палымянай»), чым ранняй готыкі. Яркая, каляровая, гучная, нібыта спевы буры, — гэтая паэзія прыйдзецца даспадобы не толькі інтэлектуалам, але і шырокай чытацкай аўдыторыі.