«Верабей», «Карапет» і «Бяроза белая»: у Варшаве прайшла спеўна-танцавальная вечарына (фота)

У Беларускім моладзевым хабе ў Варшаве 9 красавіка прайшла спеўна-танцавальная вечарына. Выступіў гурт Lity Taler, скрыпачка Лізавета Рэўт і гурток традыцыйных спеваў.


2022-04-09 Hub_A.Leshkevich_009.jpg

Вечарына распачалася вяснянкамі «Ой, бяроза белая» і «Вол бушуе, вясну чуе». Спявачкі павадзілі разам з наведвальнікамі карагод пад «Медуніцу». 

2022-04-09 Hub_A.Radaman_039.jpg

Потым перайшлі да парных танцаў: вывучылі «Верабей», «Карапет», «Базар», «Падыспань», «Польку-бабачку», «Месяц» ды іншыя. Танчылі пад дуды, скрыпку і бубен.

2022-04-09 Hub_A.Leshkevich_022.jpg

Ужо стала добрай традыцыяй выконваць на беларускіх канцэртах і вечарынах украінскія творы. 

2022-04-09 Hub_A.Radaman_060.jpg

У моладзевым хабе праспявалі «Туман яром» па-ўкраінску і вывучылі танец «Баламут».

2022-04-09 Hub_A.Radaman_081.jpg

Завяршыла вечарыну гульня «Бабыль», таксама вядомая як «Удавец».

2022-04-09 Hub_A.Leshkevich_034.jpg

Для беларусаў, якія апынуліся ў Варшаве па сваёй і не сваёй волі, спеўна-танцавальныя сустрэчы — гэта нагода адчуць сувязь з радзімай, даведацца нешта новае пра ўласную культуру ці ўзгадаць старое. Для музыкаў — магчымасць паграць разам.

2022-04-09 Hub_A.Leshkevich_026.jpg

На вечарыну завітала таксама некалькі палякаў і ўкраінцаў, якія цікавяцца фальклорам не толькі сваіх краін.

Алена Ляшкевіч, budzma.by 

Фота Андрэя Радамана і аўтаркі