• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
20.10.2022 | Грамадства Гісторыя

Татальная вайна пачынаецца ў свядомасці

Як ваенныя ўдары па цывільных аб’ектах звязаны з маральным становішчам у грамадстве? Якія наступствы для грамадскай свядомасці могуць мець схаваныя стэрэатыпы і крызіс ідэнтычнасці? Піша Аляксей Гайдукевіч.


war_in_head.jpg

За 8 год насельніцтва, эліты і інфармацыйная прастора ў краінах былога СССР прайшлі шлях ад усведамлення ўласна верагоднасці буйнамаштабнага ўзброенага супрацьстаяння на ўсходзе Еўропы да прыняцця і часам маўклівай падтрымкі паўнавартаснай татальнай вайны.

Менавіта варыянту вайны з непрыхаванымі мэтамі вынішчэння народаў і краінаў, які ўпершыню быў абвешчаны сумнавядомым доктарам Гебельсам у 1943 годзе ў Берліне.

Як 80 год таму, так і зараз эксперты абапіраюцца на вызначэнне татальнай вайны, якое было сфармулявана нямецкім вайсковым стратэгам Карлам вон Клаўзэвіцам на пачатку XIX ст.: «Узброены канфлікт са сталай эскалацыяй гвалту да межаў тэарэтычнага абсалюту».

vom-kriege-vollstandige-ausgabe.jpg

Фактычна Клаўзэвіц вызначыў татальнасць характару такой вайны адсутнасцю нават верагодных межаў узроўняў нарошчвання разбурэнняў і ахвяраў.

Трэба разумець, што ў той час стратэг нават уявіць сабе не мог вынішчальны патэнцыял зброі XX–XXI стст. і пагрозы, якія могуць несці руйнаванні цывільнай інфраструктуры — электрастанцый, станцый ачысткі вады, хімічных прадпрыемстваў, АЭС і г. д.

Жыхары РФ і Беларусі яшчэ з 10 год таму і ўявіць не маглі, што большасць насельніцтва гэтых краінаў будзе цалкам нармальна ўспрымаць, што з іх тэрыторыі па інфраструктуры Украіны будуць наносіцца непапраўныя ўдары. Больш за тое. У СМІ будзе гучаць слова «адплата», якое ў больш-менш абазнаных у гісторыі Другой сусветнай асацыюецца са зброяй масавага знішчэння, пра якую казала прапаганда нацыскай Нямеччыны напрыканцы той вайны.

Зразумела, што падобную рыторыку сучасная прапаганда ў РФ узняла на свае шчыты не раптам і не цягам некалькі дзён. Масавая свядомасць падрыхтоўвалася і рухалася да «татальнай вайны ў галовах» апошнія 30 год. І сённяшні маральны стан грамадства ў РФ і Беларусі, магчыма, быў цалкам спрагназаваным тымі, хто займаўся ўсе гэтыя гады працай з соцыумамі.

Глыбока схаваныя стэрэатыпы

Яшчэ не так даўно магло падацца, што народжаныя на постсавецкай прасторы людзі на падсвядомым узроўні не ўспрымаюць нават думак аб вайне. Не кажучы ўжо пра фактычную падтрымку маштабнага канфлікту супраць Украіны. Няхай і маўклівую, абыякавую.

Але выявілася, што менавіта самая міралюбная савецкая і постсавецкая адукацыйная сістэма і культура нарадзілі і выхавалі стэрэатыпы ў калектыўным несвядомым, якія працяглы час знаходзіліся ў ценю. Але ў пэўны час яскрава прадэманстравалі ўсю беспрынцыпнасць, паслухмянасць і падрыхтаванасць былых «савецкіх людзей» праліваць кроў суседзяў і падтрымліваць татальную вайну (фактычна — вайну на вынішчэнне).

Падсвядомасныя стэрэатыпы, якія нараджаюцца і культывуюцца на адным узроўні з розумам чалавека праз сістэму адукацыі, прапаганды, культуры і рэкламы, апісаў вядомы амерыканскі сацыёлаг Уолтэр Ліппманн больш за 100 год таму ў сваёй працы «Грамадскае меркаванне».

s-l640.jpg

Ліппманн падкрэсліваў:

«Яркай прыкметаю стэрэатыпу з’яўляецца тое, што ён пачынае дзейнічаць яшчэ да таго, як уключаецца розум. (...)

Калі сістэма стэрэатыпаў жорстка ўпісана ў свядомасць, мы зважаем на тыя факты, якія падтрымліваюць яе, і не заўважаем факты, якія ёй супярэчаць. (...)

Мы не прымаем да ўвагі тыя факты, якія супярэчаць стэрэатыпам у нашай свядомасці. Часам свядома, а часцей неўсвядомлена, мы зважаем толькі на тыя факты, якія адпавядаюць накінутай звонку філасофіі».

Чытайце яшчэ: Постпраўда атамнай вайны

Вайна на фоне крызісу ідэнтычнасці

Верагодна, Клаўзэвіцу было цяжка ўявіць, якія вынішчальныя формы можа прымаць татальная вайна ў будучыні. Таксама як і Ліппманну ацаніць небяспечнасць стэрэатыпаў, закладзеных у розумы індывідаў праз сістэму адукацыі, якая падпарадкоўвае жыццёвыя цыклы буйных чалавечых масаў. І ўзровень уздзеяння прапаганды, сучасных інфармацыйных тэхналогій на калектыўную свядомасць і псіхіку.

Варта дадаць і іншы істотны аспект, які тычыцца сённяшняй вайны і наўпрост уплывае на калектыўную свядомасць.

Насельніцтва Беларусі ў большасці сваёй зараз не толькі пазбаўлена стандартных для свету традыцыйных духоўных арыенціраў, мараў аб тэхнічным прагрэсе і касмічных адкрыццях, якія гарманічна дапаўнялі карціну будучыні ў свядомасці вялікай колькасці людзей на пачатку і ў сярэдзіне XX ст.

Шмат грамадзянаў нашай краіны перажывае вельмі сур’ёзны крызіс ідэнтычнасці, які ёсць вынікам мэтанакіраванай палітыкі апошняга стагоддзя па зніжэнне ролі культуры і мовы тытульнай нацыі ў грамадстве да ўзроўняў фальклорна-музейных цікавостак.

Менавіта таму, насуперак некаторым сучасным тэорыям, сярод чалавечых масаў у Беларусі амаль зніклі рэшткі сацыяльных сувязяў на макра- і нават лакальным узроўні. І большасць жыхароў краіны не толькі пазбавіліся нават ілюзій на салідарны ўплыў на палітыку, а любым чынам намагаецца абстрагавацца ад навакольных працэсаў. Схавацца ад знешніх раздражняльнікаў. А асабліва ад такіх непрыемных, з моцным негатыўным уздзеяннем на псіхіку, як вайна.

photo_2022-10-20_13-05-43.jpg

У сітуацыі нарастання эскалацыі да татальнай вайны на вынішчэнне такая пазіцыя большасці грамадзянаў нашай краіны з’яўляецца вельмі адмоўнай не толькі для соцыума. Бо не вядома, што больш негатыўнае — маўклівая абыякавасць ці гучная падтрымка вайны.

Спробы схаваць псіхіку і розум ад рэальнасці прывялі да таго, што вялікая колькасць жыхароў Беларусі падышлі да этапа вайны, калі злачынствы ва Украіне могуць стаць прычынай для перакідання полымя вынішчэнняў на тэрыторыю Беларусі і РФ, а людзі маральна да гэтага не падрыхтаваныя.

У такім выпадку любыя рэзкія змяненні карціны падзеяў абавязкова прывядуць да вельмі сур’ёзных наступстваў не толькі для псіхалагічнага стану вялікіх чалавечых масаў, але і могуць выліцца ў непрадказальныя агрэсіўныя дзеянні, паніку.

Бо грамадская свядомасць з вялікай колькасцю выпаленых душаў, якія прынялі сваёй абыякавасцю альбо падтрымкай магчымасць татальнай вайны ў XXI стагоддзі, можа прычыніць шкоду ў першую чаргу сабе.

Аляксей Гайдукевіч, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут

Праект «Свае людзі» ад Радыё Ўнэт выпраўляецца на чарнаморскае ўзбярэжжа горнай краіны Сакартвэла, альбо Грузіі,...

valiancina_shauchenka
Грамадства «Музыка»

Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску

Над стварэннем беларускай версіі кранальнай песні «Gdzie jest mój Homel» працаваў майстар-гусляр Алесь Чумакоў, а адаптаваў...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!

У гэты дзень у далёкім 1794 годзе на плошчы ў Кракаве Андрэй Тадэвуш Банавэнтура Касьцюшка абвесьціў паўстаньне...

valiancina_shauchenka
Культура Гісторыя Літаратура

Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)

Гісторык Павел Каралёў расказвае пра гэты малавядомы перыяд жыцця Янкі Купалы. Ці ведаеце вы, што Янка Купала...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!
    Культура Гісторыя Літаратура
    Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)
    Грамадства
    Гісторык Уладзімір Арлоў аб святкаванні Дня Волі раней і цяпер
    Грамадства Акцыя
    У Беларусі пройдзе сусветная экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі»
    Грамадства Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» цяпер можна паслухаць
    Забавы Захапленні
    Талерка ў тэхніцы трафарэта. У Мінску праходзяць займальныя майстар-класы
    Грамадства «Музыка»
    Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
    Кіно
    Прадзюсар фільма пра беларускія пратэсты: «У Мінску страх абсалютна ва ўсіх людзей проста рэзаў вочы»
    Грамадства
    У Кіеве з'явіцца вуліца Уладзіміра Караткевіча
    Грамадства Літаратура
    «Крык, шэпт, маўчанне». У Вільні прэзентавалі апошні том трылогіі «Галасы Беларусі»
    Культура Мастацтва
    «Мастацтва – гэта быў сэнс яго жыцця»: 24 сакавіка ў мінскай галерэі DK адкрываецца выстава жывапісу і графікі Захара Кудзіна
    Грамадства
    Зняволеная Аксана Зарэцкая шпіталізавана
    Грамадства
    Як культура ратуе нас і як мусім ратаваць яе мы?

Афіша

  • 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 25.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 25.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 25.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 25.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 25.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип