Таварыства аховы помнікаў распачало сезон вандровак

Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры запрашае ў сяброўскае падарожжа па старажытных будынках Мінскай і Магілёўскай вобласці 24 студзеня.

Маршрут падарожжа:

Княжыцы – касцёл Св.Мікалая 1750 г. у стылі барока
Вейна – Пакроўская царква кан. XVIII ст. у стылі класіцызм
Дашкаўка – сядзібна-паркавы комплекс Жукоўскіх кан. ХІХ – пач. ХХ стст.
Мікольская царква і манастыр XVII ст. у стылі барока
Кармеліцкі касцёл Св. Станіслава 1752 г. з рысамі барока і класіцызму
Палац Георгія Каніскага 1-й пал. XVIII ст. у стылі барока
Ратуша XVII – XVIII стст. у стылі барока
Палац арцыбіскупа (былая сінагога), гарадскі тэатр, будынак акруговага суду, цэрквы і інш. гарадская забудова XVIII – пач. 20 стст.

Кантакты з Антонам Астаповічам: +375 29 111 73 32;
+375 17 262 73 43

Вандроўка ладзіцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”