Выдавецтва «Папуры» працягвае перавыдаваць творы беларускай класікі. Гэтым разам пад адной дыхтоўнай цвёрдай вокладкай выйшлі тры аповесці сусветнавядомага пісьменніка Васіля Быкава, піша bellit.info.
Аповесці «Круглянскі мост», «Абеліск» і «Воўчая зграя», што сабраныя ў новым выданні, прысвечаныя жыццю людзей пад акупацыяй. Героітвораў вырашаюць для сябе найскладанейшае пытанне: як пад гнётам няўмольных абставінаў застацца Чалавекам.
Набыць кнігу можна ў менскіх кнігарнях, а таксама, напрыклад, праз сайт Oz.by.