У Браславе адзначылі 960-годдзе горада на фестывалі сярэднявечнай культуры «Меч Брачыслава»

960-гадовы юбілей горада Браслава сустрэлі на фестывалі сярэднявечнай культуры «Меч Брачыслава», піша reform.news.

Rycary Фота: braslav_of

Свята пачалося з шэсця ваяроў, здабычы «жывога агню», адбыліся выступы народнага гурта архаічных спеваў і клубаў гістарычнай рэканструкцыі. Па традыцыі фестываль уключае ў сябе рыцарскія баі, майстар-класы па рамёствах, спектаклі ў стылі этна, кірмаш.

Rycary

Rycary
 Фота: 
braslav_of

Фестываль «Меч Брачыслава» першапачаткова быў задуманы як мерапрыемства для даволі вузкага кола ўдзельнікаў і праходзіў летам на тэрыторыі музея традыцыйнай культуры. Дзякуючы намаганням мясцовых энтузіястаў былі наладжаны кантакты з клубамі гістарычнай рэканструкцыі.

У 2010-м Браслаў святкаваў 945-годдзе, а Беларусь — чатырохсотую гадавіну Грунвальда. Тады з нагоды юбілею традыцыйнае свята рамёстваў перанеслі з музейнага падворка на Замкавую гару, месца заснавання Браслава.