Таварыства аховы помнікаў у Любані

07.07.2009

Публічныя лекцыі, арганізаваныя  Беларускім добраахвотным таварыствам аховы помнікаў гісторыі і культуры пройдуць у горадзе Любань Мінскай вобласці 13 ліпеня.

Лекцыі будуць чытаць старшыня Таварыства Антон Астаповіч і дырэктарка Музея гісторыі і культуры габрэяў Беларусі Іна Герасімава.

Тэмы лекцыяў: “Праблемы аховы гістарычна-культурнай спадчыны Любаншчыны” (чытае Антон Астаповіч) і “Гісторыя і культура габрэяў Любаншчыны” (чытае Іна Герасімава).

Сустрэча мае адбыцца ў 11.00 у Любаньскім райвыканкаме  па вуліцы Першамайская, 24 а. Уваход вольны.

Сустрэча ладзіцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Тэгі: