Таварыства аховы помнікаў у Мёрах

07.07.2009

Публічныя  лекцыі, арганізаваныя Беларускім добраахвотным таварыствам аховы помнікаў гісторыі і культуры пройдуць ў вёсцы Пераброддзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці 11 ліпеня. 

Пераброддзе –  старадаўняе рыбацкае паселішча  паміж азёрамі Абстэрна і Набіста. З 1571 г. мела статус горада, а з 1792 – уласны герб, які быў нядаўна ізноў зацверджаны ў якасці афіцыйнага герба вёскі.

У сустрэчы будзе  прымаць удзел старшыня таварыства Антон Астаповіч і гісторык, загадчык аддзелу публікацый Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Зміцер Яцкевіч. Сустрэча адбудзецца ў памяшканні мясцовага сельскага савета на тэмы: “Інтэрпрэтацыя гісторыка-культурнай спадчыны Пераброддзя і ваколіц у кантэксце развіцця турызма ў рэгіёне” і “Архіўныя крыніцы вывучэння гісторыі Пераброддзя”.

Пасля мае адбыцца круглы стол з удзелам мясцовых краязнаўцаў і прадстаўнікоў улады па праблемах захавання гісторыка-культурнай спадчыны рэгіёна, а таксама па канцэпцыі стварэння ў вёсцы музея рыбалоўства.

Пачатак сустрэчы ў 12.00.

Сустрэчы адбудуцца  ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Тэгі: ,