Таварыства аховы помнікаў у Мёрскім раёне

Публічныя лекцыі, арганізаваныя Беларускім добраахвотным таварыствам аховы помнікаў гісторыі і культуры, пройдуць у вёсцы Пераброддзе Мёрскага раёну Віцебскай вобласці 11 ліпеня.

Пераброддзе – старадаўняе рыбацкае паселішча паміж азёрамі Абстэрна і Набіста. З 1571 г. мела статус гораду, а з 1792 г. – уласны герб, які быў нядаўна ізноў зацверджаны ў якасці афіцыйнага герба вёскі.

У сустрэчы возьме ўдзел старшыня таварыства Антон Астаповіч і гісторык, загадчык аддзелу публікацый Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Зміцер Яцкевіч. Сустрэча адбудзецца ў памяшканні мясцовага сельскага савету на тэмы “Інтэрпрэтацыя гістарычна-культурнай спадчыны Пераброддзя і ваколіцаў у кантэксце развіцця турызму ў рэгіёне” і “Архіўныя крыніцы вывучэння гісторыі Пераброддзя”.

Мае адбыцца “круглы стол” з удзелам мясцовых краязнаўцаў і прадстаўнікоў улады па праблемах захавання гістарычна-культурнай спадчыны рэгіёну, а таксама па канцэпцыі стварэння ў вёсцы музея рыбалоўства.

Пачатак сустрэчы ў 10.00.

Сустрэчы адбудуцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Тэгі: