Таварыства аховы помнікаў: жнівеньскія планы

12 жніўня 2011 у 16.30 адбудзецца ганаровае паседжанне, прымеркаванае да пачатку стварэння музейнай экспазіцыі ў флігелі сядзібна-паркавага комплексу ў Дукоры Пухавіцкага раёна, на якім у калекцыю музея вядомым беларускім гісторыкам геаграфіі Львом Казловым будзе перададзеная копія мапы ВКЛ пачатку XVII ст.

Далей на https://pomniki.budzma.org/events/dukora-pachatak-muzyeyafikacyi

14 жніўня 2011 у Ваўкавыску намаганнямі грамадскіх актывістаў, у тым ліку і сяброў Таварыства аховы помнікаў, ладзіцца традыцыйны Ваўкавыскі фэст, прысвечаны слынным землякам і багатай гістарычна-культурнай спадчыне Ваўкавышчыны.

Далей на https://mail.google.com/mail/?shva=1#compose

15 жніўня 1809 была заснаваная парафія Найсвяцейшай Панны Марыі ў былым мястэчку Зембін Барысаўскага раёна. З гэтай нагоды 14 жніўня 2011 пад сценамі зруйнаванага зембінскага касцёла а 17-й гадзіне адбудзецца святочная імша.

Далей на https://pomniki.budzma.org/events/zyembinskay-parafii-202-hady