Таварыства аховы помнікаў шукае валанцёраў для пошуку дакументаў і графічных матэрыялаў

10.07.2012

Грамадскае аб’яднанне  “Беларускае дабраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры” шукае валанцёраў для пошуку дакументаў і графічных матэрыялаў у архіўных і бібліятэчных  установах Рэспублікі Беларусь для навукова-метадычных абгрунтаванняў распрацоўкі графічных рэканструкцый і навукова-праектных  прапаноў па архітэктурных помніках і культурных ланшафтах Беларусі.

У вас ёсць унікальны шанс увайсці ў склад аўтарскага калектыву нашага грамадскага аб’яднання, які ў лістападзе 2011 г. стаў лаўрэатам міжнароднага архітэктурнага конкурсу “Леанарда 2011″ у намінацыі  рэстаўрацыя, рэканструкцыя і аднаўленне аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны.

Кантакты:

Тэл. + 375 29 111 73 32,

e-mail: antonastapovicz1@gmail.com