«Таварыства беларускай мовы» разлічылася з даўгамі перад арэндадаўцамі – яго не будуць высяляць з памяшкання

Пра гэта паведаміла Алена Анісім у сваім facebook.


Таварыства.jpg

«Неверагодна! Я ўсё яшчэ не магу паверыць у такі цуд: бухгалтар паведаміла, што мы разлічыліся з даўгамі па арэндзе сядзібы. Дарагія, шаноўныя сябры! Дзякуй вам вялікі за падтрымку!» — напісала старшыня ТБМ.

У першую чаргу гэта стала магчымым дзякуючы фінансаваму падтрыманню неабыякавых людзей.