Вялікі святочны канцэрт-спектакль з удзелам беларускіх і замежных гуртоў.
2 лютага 2011 года на сцэне Белдзяржфілармоніі адбудзецца Вялікі святочны канцэрт-спектакль “Таўкачыкі ад Юрыя Выдронка”. У ім прымуць удзел знакамітыя беларускія фольк-гурты “Юр’я”, “Бан-Жвірба”, “Альтанка”, “Ветах”, “Талака”, этна-тэатр “Мотальскія суседзі”, студыя індыйскага класічнага танца “Індывара”, а таксама госці з замежжа – “Sofia Juliusdoter” (Швецыя).
У праэкце прагучаць і аўтэнтычныя сельскія песні ў выкананні непасрэдных носьбітаў беларускага фальклору – бабулечак. Каб больш поўна паказаць гледачу каледаскоп традыцыйнай беларускай культуры, канцэртныя выступы музыкаў будуць пераплятацца з пастаноўкамі абрадавых сцэнак-мініяцюр: калядныя гаданні, калядны маскарад, ігрышчы і вячоркі (жаніцьба Цярэшкі).
Рэжысер праекта – Юры ‘Frants’ Выдронак