Telegram запусціў інструмент для ахвяраванняў аўтарам telegram-каналаў

Цяпер уладальнікі каналаў у месэнджэры Telegram змогуць атрымліваць данаты ад чытачоў з дапамогай спецыяльнага бота.



У Telegram з’явіўся інструмент для заахвочвання ўладальнікаў каналаў — верыфікаваны бот @donate, які выкарыстоўвае тэхналогію Payment 2.0.

Для прыёму ахвяраванняў адміністратару канала трэба дадаць бота ў адміністратары канала з правамі выдалення пастоў. Далей адправіць у канал каманду, па якой бот створыць кнопку для ахвяраванняў.

Для таго, каб можна было дадаць бота на канале павінна быць больш за 1 000 падпісантаў, ён павінен быць публічным, створаным больш за 3 месяцы таму і адносіцца да катэгорый «Забавы» або «Адукацыя». Уладальнік канала павінен прайсці верыфікацыю: адправіць пашпарт і адсканаваць свой твар з дапамогай сэрвісу.

Камісіі на пераклад і вывад сродкаў пакуль складаюць больш за 5%, але ў будучыні будуць зніжаны. Нягледзячы на тое, што бот выглядае натыўным рашэннем па манетызацыі ад Telegram, гэта ўсё ж іншы сэрвіс сайта smart-glocal.com.