За апошнія два стагоддзі Беларусь перажыла некалькі хваляў русіфікацыі. Спачатку царская, пасля камуністычная ўлады з мэтай наблізіць спадчыну колішняга ВКЛ да расійскай, у дадатак да шмат якіх захадаў у разнастайных сферах, пачалі перайначваць і спрадвечныя назвы мясцовых паселішчаў. У сённяшнім нашым тэсце прапануем здагадацца, якія аўтэнтычныя назвы мелі некаторыя сучасныя беларускія гарады ды мястэчкі.