У архівах Бібліятэкі імя Леніна захоўваецца каля 12 000 матэрыялаў парнаграфічнага і эратычнага зместу, схаваных у часы Савецкага Саюза. Пра гэта расказвае журналіст The Moscow Times Джой Наймаер.
Сховішча было створанае бальшавікамі, у яго траплялі непрыстойныя карціны, кнігі, зборнікі прыпевак і асобнікі Камасутры, канфіскаваныя ў рускіх арыстакратаў. Пазней, калі ў яго пачалі паступаць каштоўныя экспанаты з усяго свету, у тым ліку японскія гравюры XVIII стагоддзя і амерыканскія любоўныя раманы эпохі кіравання Ніксана, таемная калекцыя вырасла да велізарных памераў. У артыкуле паведамляецца, што яна была даступная прадстаўнікам найвышэйшых чыноў савецкай улады: сярод яе знатакоў былі Сямён Будзённы і Міхаіл Калінін.
Найбуйнейшы ўклад у архіў зрабіў прыватны збор намесніка дырэктара бібліятэкі МДУ Мікалая Скарадумава. Ён пачаў калекцыянаваць эратычныя кнігі са школьнага ўзросту і працягваў збіраць іх аж да сваёй смерці ў 1947 годзе. Сярод скарбаў Скарадумава было партфоліа з малюнкамі авангардыста Міхаіла Ларыёнава. Супрацоўнікі НКУС выкупілі калекцыю ва ўдавы Скарадумава за 14 000 рублёў.
Парнаграфічны архіў бібліятэкі дрэнна сістэматызаваны (многія ўзоры не адзначаліся ў каталогах), таму цяпер калекцыя знаходзіцца ў разрозненыя стане: частка матэрыялаў стала даступная простым чытачам, а частка застаецца схаванай ад старонніх вачэй.