Беларуска паспрабавала ўзнавіць у гульні Tiny Glade замак Радзівілаў у Нясвіжы

Беларуска паспрабавала ўзнавіць у гульні Tiny Glade замак Радзівілаў у Нясвіжы, заўважыў тэлеграм-канал Спадчына. Атрымалася вельмі міла і атмасферна.



У сваім акаунце карыстальніца таксама напісала, што ў планах стварыць і Ружанскі палац: 

Зрабіла Нясвіжскі замак у #TinyGlade. Падабаецца, як атрымалася. Паспрабую яшчэ зрабіць Ружанскі, але паглядзім, можа сутыкнуся з абмежаваннямі магчымасцяў гульні. Пакуль натхнённая на будаванне, таксама прымаю рэкамендацыі, што яшчэ зрабіць 🐸




Раней яна ўзнавіла ў гульні Вінтэрфэл з серыяла Гульня тронаў і Мінас-Цірыт з кінатрылогіі пра Серадзем’е Пітэра Джэксана.

photo_2024-10-05_16-57-36 (6).jpg

Tiny Glade — гэта маляўнічая і мірная інды-гульня, створаная студыяй Pounce Light, у якой гулец займаецца будаўніцтвам і афармленнем ландшафтаў. Асаблівасць гульні ў тым, што яна не мае жорсткіх мэтаў або таймераў — гэта хутчэй анты-стрэс гульня. У ёй няма класічнага выжывання, кіравання рэсурсамі ці праціўнікаў.

Гулец можа будаваць сцены, масты, аркі і вежы, афармляючы свет вакол сябе, а ўсё будаўніцтва робіцца інтэрактыўным і інтуітыўным — напрыклад, сцены аўтаматычна змяняюць форму, калі гулец праводзіць па іх курсорам. Працэс гульні пабудаваны на дынамічным рэдагаванні: любое перасоўванне ці дотык адразу ж мяняе аб’екты і прастору, робячы гульню максімальна гібкай і прыемнай для стварэння.