Ток-шоу “Людзі, якія мяняюць свет” у Салігорску! – 20 снежня

Казачнае надвор’е за акном, на душы святочны калядны настрой і хочацца цудаў? Прыязджайце ў Салігорск!

salihorsk

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” разам з чароўнымі  курсамі “Мова нанова — Салігорск “ і Цэнтрам даследавання грамадскага кіравання “СІМПА” запрашаюць  усіх ахвочых да цудаў на святочнае афлайнавае ток-шоу “Людзі, якія мяняюць свет”.

Як становяцца беларускімі чараўнікамі-актывістамі?

Як знайсці аднадумцаў і з чаго пачаць?

Дзе ўзяць час і сілы на рэалізацыю і прасоўванне сваіх ідэй?

Сваімі сакрэтамі і магічнымі практыкамі падзеляцца госці ток-шоу:

Максім  Рэут (Салігорск), велаактывіст;

Аксана Бярнацкая (Бараўляны), лідарка ГА “ЭкаЖыццё”;

Наталля Халанская (Бабруйск), дырэктарка тайм-клуба “13:87”.

Таксама вас чакаюць сапраўдныя зімовыя песні ад гурта традыцыйных спеваў “Мярэжа” і сюрпрызы  ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”

20 снежня

18.00

Кавярня “Янкі”

Вул. Заслонава, 25

Уваход вольны!

Запрашаем пагаварыць і паваражыць разам!

Даведкі +375297121803, razam@budzma.org