• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
05.01.2015 | Музагляд з Сяргеем Будкіным

TonqiXod. Дзе тонка, там і рвецца

TonqiXod напісалі музычную паэму ў сямі частках з эпілёгам і пасьляслоўем. Часткі гэтыя між сабою аніяк не стасуюцца, але па прачытаньні надта карціць адразу яе перачытаць.

Калі Ўладзь Лянкевіч пачаў сьпяваць свае вершы ў дуэце “Тэмпера”, а потым ва ўтварэньні Fokus Valenrod, то ўжо была ясная беспэрспэктыўнасьць такой задумы. Музыка для пазяханьняў. Чарговы паэтычна-музычны экспэрымэнт, які здолеюць прыняць хіба асобы, набліжаныя да рэалізатараў. Але паступова трыё Лянкевіч-Субач-Аляксеенка гэтую тэзу абверглі. Яны ўзялі новую назву – TonqiXod (яе таксама наўрад ці можна назваць удалай) – ды акром літаратурных імпрэзак далі за год некалькі дзясяткаў выдатных канцэртаў. Хто бачыў іх на сцэне TNT ці ў Re:Public – зразумее ўсю чароўнасьць іх творчай прапановы. У час выхаду першага сынглу на “Насыпаць горы” з год таму, стала ясна, што гэта ня гурт-акампаніятар паэзіі Лянкевіча, а цалкам самастойная творчая адзінка, здольная на тое, каб калі не падзівіць, дык пацешыць аматараў старога добрага псыхадэлу.

TonqiXod прайграў гэтую праграму дзесяткі разоў ужывую, паінтрыгаваў парачкаю сынглаў, атрымаў авансам прэмію “Адкрыцьцё году” ад Еўрарадыё (а Лянкевіч як паэт адначасова дастаў “Дэбют” на прэміі імя Багдановіча). Ім нават кліп зьнялі, праўда музыкі ад яго адмовіліся. Гэтая акалічнасьць якраз і сьведчыць пра іх падыход да справы – яны кшталтавалі свае песьні, мянялі студыі, гукарэжысэраў, інструмэнты, каб дасягнуць жаданага. Так што тым, хто чакаў гэтай працы цэлы год, альбом “Прадмова” можа падацца трохі перасьпелым. Варта дадаць, што ў адрозьненьне ад жывога выкананьня, у запісе акром звыклага набору гітара-клявішы-бас гучыць яшчэ шэраг інструмэнтаў – клярнэт і флейта, кантрабас і акардэон, мандаліна і скрыпка… Праўда, некаторыя песьні давялося падкараціць – ужывую яны гучаць даўжэй за кошт любові музыкаў да імправізацыі.  Заўважная і праца, якую прарабіў Лянкевіч-вакаліст, хоць хацелася б ад яго месцамі паболей эмоцый.


Прыгнуць вышэй за “насыпаныя горы” не ўдалося – гэты трэк застаецца галоўным дыямантам кружэлкі. Яшчэ адзін несумнеўны цуд – “Конрад Валенрод”, самы маштабны з задумы твор, які цягнецца пад 11 з паловай хвілін. Недзе побач – ліха закручаная “Песьня пра вясельле”. Заслугоўвае ўвагі трэк “Урбі”… Зрэшты, ацэньваць гэты матэрыял з пункту гледжаньня гітовага патэнцыялу абсалютна немагчыма. Гэты альбом з катэгорыі тых, якія па сканчэньні карціць паслухаць ізноў, хоць пачуўшы іх ўпершыню хочацца ўсклікнуць: “Толькі ня мой мозг!” Даволі няпростыя для разуменьня тэксты разам з складана аранжаванай ірванай музыкай, якая ўвесь час ламаецца і нібы зьбягае ад цябе, яўна вымагаюць папярэдняй падрыхтоўкі. TonqiXod – зьява на беларускай сцэне яркая і адметная, таму хочацца спадзявацца, што імпэт іх ня згасьне, і пасьля “Прадмовы” нас чакае яшчэ доўгая душэўная і жыцьцёвая аповесьць.

Ідэя: 9
Выкананьне: 8
Тэксты: 10
Запіс: 8
Аздабленьне: 8

Сяргей Будкін

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Кіно Беларусы свету

Беларускія дакументалісты атрымалі прызнанне на фестывалі кіно ў Капенгагене

Фільм «Радзіма» беларускіх дакументалістаў Аляксандра Міхалковіча і Ганны Бадзякі атрымаў адну з галоўных узнагарод...

valiancina_shauchenka
Кіно Літаратура

«Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці

Уладзімір Караткевіч належыць да тых рэдкіх аўтараў, чые творы хутка ператвараюцца не проста ў класіку, а ў невычэрпную...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Квіз пра БНР у Батумі: цікавыя факты пра жыццё рэспублікі

24 сакавіка ў шматфункцыянальнай прасторы «аКсяродак» у Батумі адбыўся квіз «А што ты ведаеш пра БНР?». На мерапрыемстве,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі

Беларусы Батумі адзначылі Дзень Волі шэсцем па вуліцах горада і ўрачыстым мітынгам на плошчы Еўропы. Настрою шэсцю...

Апошнія навіны

    Кіно Беларусы свету
    Беларускія дакументалісты атрымалі прызнанне на фестывалі кіно ў Капенгагене
    Кіно Літаратура
    «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    Грамадства Гісторыя
    Квіз пра БНР у Батумі: цікавыя факты пра жыццё рэспублікі
    Грамадства
    Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі
    У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму
    Грамадства Кіно
    Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка
    Грамадства
    27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў
    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства Беларусы свету
    Дзень Волі ў Коўне: урачыстае адкрыццё помніка на магіле аўтара бел-чырвона-белага сцяга Клаўдзія Дуж-Душэўскага
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!

Афіша

  • 26.03 — 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 26.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 26.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 26.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 26.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип