• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
08.12.2016 | Літаратура

Топ 5 кніг, якія абавязкова трэба чытаць зімовымі вечарамі

Зараз, калі робіцца холадна і надвор’е ўсё радзей радуе нас, мы часцей застаемся ва ўтульных хатах. Вось Топ 5 кніг, якія вы не павінны прапусціць гэтай зімой.

I. «Завяршыць гештальт» Макса Шчура  — дзённік падарожжа «чалавека з фотаапаратам» у прасторы і часе, з Чэхіі ва ўлюбёную краіну ягонай маладосці Галандыю. Па дарозе герой-апавядальнік сустракае людзей з розных краін Еўропы і свету, абмяркоўвае з імі надзённыя пытанні эстэтыкі, эротыкі і геапалітыкі і напружана чакае, калі з ім нарэшце здарыцца нешта, што апраўдае ягонае рашэнне выехаць за мяжу — як цяпер, так і дваццаць гадоў таму з Беларусі. Ён перакананы, што галоўная сустрэча ягонага жыцця чакае яго ў Амстэрдаме. Вось як адзываюцца пра гэту кнігу чытачы: “Калі паспрабаваць акрэсліць сюжэт, то гэты твор пра мужчыну, які вырашае выправіцца ў вандроўку з Чэхіі ў Нідэрланды, пры гэтым пастаянна разважае пра сваё мінулае, сучаснасць, пра неакрэсленую будучыню. Ён збег з Беларусі ў Чэхію, якую так і не змог цалкам адчуць сваім домам, а цяпер спрабуе завяршыць гештальт вандроўкай па Еўропе з канцавым прыпынкам “Нідэрланды”. Шчур расказвае пра тое, што яму бліжэй за ўсё — пра сябе, таму гісторыя атрымліваецца шчырай і не перабольшанай.”

II. Андрэй Лазар “Таварыства кнігалюбаў” – кніга пачынаецца так: у сеціве з’яўляецца навіна пра тое, што вядомы мільярдэр схаваў у адной з бібліятэчных кніг чэк на мільярд у.а., а таксама грошы меншымі купюрамі на тую ж суму ў розных кнігах. А падзеі адбываюцца ў Беларусі ў недалёкай будучыні, дзе папяровыя кнігі ўжо амаль выйшлі з ужытку. «Таварыства кнігалюбаў» — гэта не проста незвычайная гісторыя, а раман-рэбус, у якім сплялося вельмі шмат: дэтэктыўны сюжэт, таямнічыя героі, глыбіня падтэкстаў…Чытач, нібы даследчык, крок за крокам ідзе пакручастай сюжэтнай сцяжынкай, сустракаючы на ёй шмат цікавага. Літаратура пра літаратуру — гэта неверагодна захапляльна. Не верыце? Разгарніце незвычайную кнігу Андрэя Лазара і пераканайцеся самі.

III.Кацярына Мядзведзева “Разламашкі майстра Люфта”- Складаецца кніга з такой незвычайнай назвай з некалькіх аповесцяў і апавяданняў. Адкрывае кнігу аповесць “Чараўнік для Дэйсі Мэй”, па назве якой можна падумаць, што гэта пераклад на беларускую мову твору нейкага брытанскага аўтара. Кніга напісанаў у такім стылі, што ў некаторыя моманты пачынае здавацца, што чытаеш Шарлоту Бронтэ. Гэтая аповесць вучыць нас любіць сябе заўжды і ў любой сітуацыі, быць упэўненымі ў сабе. І хоць гісторыі гэтыя казачныя, але гэта хутчэй казкі для дарослых. А кніга ўся такая жаноцкая-жаноцкая..

IV.Барыс Пятровіч “Спачатку была цемра”- Падзеі аповесці адбываюцца ў Беларусі ў канцы ХХ ст., у вельмі важны і пераломны для краіны час. Наш герой прачынаецца пасля комы, у якой прабыў 3 гады, у доме для інвалідаў у палескай глушы. Яго суседзі — псіхі ды інваліды, людзі без дамоў, родных і сваякоў. У яго амнезія, не можа згадаць нават сваё імя, а ўсе вакол завуць яго Славік, бо менавіта гэтае імя ён шаптаў у трызненні. І разам з нашым героем мы мусім прайсці складаны шлях вяртання да сябе, так бы мовіць, “успомніць усё”. Самае цікавае, што трапіў у кому “Славік” у СССР, а прыйшоў у сябе ўжо ў незалежнай Беларусі. Змены мала закранулі гэты дом інвалідаў. Хіба што набліжаюцца першыя прэзідэнцкія выбары, якія ўсе абмяркоўваюць.

V. Уладзімір Садоўскі “1813” Навела, апавяданні – Дзеянне навэлы “1813” адбываецца ў 1813 годзе ў апошнія дні зімы. У разбуранае Вялікай вайной мястэчка на ўскрайку Мінскай губерні наведваецца госць са сталіцы. Міхал Клеафас Агінскі — дыпламат, кампазітар, а зараз сенатар Расійскай Імперыі — прыязджае пагасціць да свайго дзядзькі ў фамільны замак ля Маладэчна. З надыходам адлігі ў наваколлях мястэчка пачынаюць адбывацца незразумелыя рэчы: забітыя жаўнеры паўстаюць з поля мінулай бітвы і нападаюць на жыхароў паселішча. Хутка замак Агінскіх апынаецца ў аблозе хадзячых мерцвякоў. Міхалу Клеафасу не застаецца нічога іншага, як зноў узяць у рукі зброю і змагацца за свабоду роднага края. Толькі гэтым разам ворагам будуць не жывыя людзі, а паўсталыя пачвары. У кнізе таксама змешчаны ў якасці бонуса пяць новых апавяданняў Уладзіміра Садоўскага.

kniharnia

Паводле kniharnia.by

 

Глядзіце таксама:

Топ-10 самых прадаваных кніг на партале Kniharnia.by

На Talaka.by збіраюць грошы на выданне рамана Людмілы Рублеўскай “Дагератып”

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»

На Арт-станцыі «Дубулты» ў Юрмале 24 сакавiка адбылося адкрыццё выставы «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020», прысвечанай...

valiancina_shauchenka
Замежжа

У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»

Выстава дапаможа зразумець як гістарычнае значэнне паўстання, так і яго асабістае чалавечае вымярэнне. Наведвальнікі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам

Гомельскі валанцёр Ілля Міронаў напярэдадні апошняга арышту атрымаў ліст з Міністэрства інфармацыі наконт таго, ці з’яўляецца...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве

Спектакль «Пачупкi» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (РТБД) стаў уладальнікам «Залатой маскі» — галоўнага...

Апошнія навіны

    Культура
    У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»
    Замежжа
    У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»
    Грамадства
    «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    Тэатр
    Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве
    Музыка
    Годныя песні: топ-5 Сержука Доўгушава
    Мастацтва
    «Я страціў зрок на адно вока і, калі гляджу на прадмет левым вокам, бачу татальную абстракцыю». У Мінску распачалася выстава Захара Кудзіна
    Гісторыя
    Якую каву любіў Вітаўт, або Пра карысць устойлівай міфалогіі
    Мастацтва
    «Малюю наша жыцце». У Рызе адкрылася выстава мастачкі Вольгі Якубоўскай
    Гісторыя
    Першы крок – падпісаць фатаграфіі ў сямейным альбоме: як пазнаваць гісторыю
    Літаратура
    «Песня пра зубра» — патрыятычная паэма для Папы Рымскага. Новае відэа на канале Андрэя Хадановіча
    Літаратура
    Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 28.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 28.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 28.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 28.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 28.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 28.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 28.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип