Яна прыдумала станікі, а яны — прэмію «Оскар» і першы ў свеце супермаркет. Топ-5 выхадцаў з Беларусі, якія сапраўды змянілі свет

Пра таленавітых людзей з Беларусі шмат чулі многія. Праўда, часам апісанні дасягненняў выглядаюць крыху прыцягнутымі за вушы. Мы сабралі не проста габрэяў-літвакоў — выхадцаў з Беларусі, але тых, якія па-сапраўднаму перавярнулі свет. Іх вынаходкі ведаюць і выкарыстоўваюць без перабольшання ва ўсім свеце, піша citydog.io.


ВАЖНА 1: літвакі — гэта яўрэі, якія самі або іх продкі выйшлі з зямель сучасных Беларусі і Літвы.

ВАЖНА 2: нягледзячы на тое, што гаворка ідзе пра часы Расійскай імперыі, мы знарок выкарыстоўваем назву Беларусь. Усе яўрэі, згодна з указам ад 23 снежня 1791 года, наўмысна былі пераселены ў «мяжу аселасці» на нашых землях.

Mapa

Пахі кахання і Беларусі

Safija Chodaš-Hrojsman

Сафія Ходаш-Гройсман з Любчы з дзяцінства была парфумеркай. Дачка беларускага партызана і выратаванай ім жанчыны, якая была вязнем гета, з Іўя, яна стварыла культавыя духі для Lancôme, Estée Lauder, Calvin Klein і многіх іншых знакамітых брэндаў.

Пачынала ж яна кар’еру парфумера з таго, што дапамагала маме вызначаць на нюх якасць прадуктаў на кірмашы ў Любчы.

Safija z baćkami
Сафія з бацькамі.

Пасля пераезду ў ЗША Сафія Гройсман перавярнула рынак парфумерыі, за што яе часта называюць Пікаса сваёй справы. Справа ў тым, што яна ўвяла новы стыль водараў, які парушаў традыцыйныя класічныя формы. Нездарма ў Зале парфумернай славы Амерыканскай парфумернай асацыяцыі (FiFi), у якой усяго 25 водараў, 4 належаць Сафіі Гройсман. А яшчэ водары яе аўтарства часта называюць пахам кахання.

Агульная колькасць выпушчаных водараў аўтарства Сафіі Гройсман — каля 90. Сярод іх і духі Tresor ад Lancôme, якія па колькасці продажаў упершыню пабілі легендарны Chanel № 5.

Parfuma

Але ці можна прылічваць заслугі Гройсман да Беларусі, калі яна даўным-даўно пераехала? Яна на гэта адказвала сама ў розных інтэрв’ю: «Я б не стала сусветна вядомым парфумерам, калі б не нарадзілася ў Беларусі» і «Я ганаруся, што нарадзілася ў Беларусі».

У гонар радзімы Сафія 10 гадоў таму выпусціла духі з пахам Беларусі Desir Coulant, ці «Белая Русь № 5»: «Гэта свежы, празрысты пах дзяцінства, які я адчувала, калі была дзіцем, — у ім ёсць прахалода, салодкасць», — тлумачыла аўтарка.

Spadarynia Hrojsman na prezientacyi parfumy ŭ Minsku
Спадарыня Гройсман на прэзентацыі парфумы ў Мінску

Зараз аромасімвал Беларусі можна набыць у парфумернай майстэрні яе вучня Улада Рэкунова, які з дазволу Гройсман крыху дапрацаваў формулу. Справа ў тым, што ў нашым клімаце водар гучаў крыху інакш. З 2016 года гэтыя духі вядомы як PA VETRA.

Parfuma

Parfuma

Сафія Гройсман — адна з самых тытулаваных сусветных парфумераў. За сваю кар’еру яна атрымала пяць парфумерных аналагаў «Оскара» — FiFi Awards. Дарэчы, «Оскар» таксама быў прыдуманы выхадцам з Беларусі.

«Оскар», кінематограф і зоркаманія

Lazar Jakaŭlievič Miejer

Бацькі Лазара Якаўлевіча Меера вырашылі з’ехаць з Мінска, калі будучаму бацьку-заснавальніку кінаіндустрыі было каля двух гадоў. А ўсё з-за боязі пагромаў.

Калі Лазар падрос, то змяніў імя на Луіс Майер і пачаў спрабаваць рабіць бізнэс. Спачатку пры дапамозе родных і сяброў ён адкрыў свой першы кінатэатр Orpheum, а потым панеслася.

Kinateatr Той самы кінатэатр

Луіс Майер, якога ў кінаіндустрыі называлі проста L.B., стварыў цэлую імперыю забаў. Гэта ён быў сузаснавальнікам знакамітай кінакампаніі Metro-Goldwyn-Mayer з рыкаючым ільвом на застаўцы. У гады жыцця Майера яе звалі самай фінансава заможнай. Менавіта Майер вырашыў рабіць з акцёраў «зорак».

Lieŭ

Lieŭ

А каб не губляць уплыву на «зорак», і была прыдумана прэмія-спаборніцтва «Оскар». Майер у 1929 годзе хацеў стварыць арганізацыю, якая выступала бы пасярэднікам у прафесійных спрэчках і паляпшала выяву індустрыі. З часам узнагарода стала выкарыстоўвацца як заахвочванне дзеячаў кіно, якія ўнеслі значны ўклад у кінематограф ЗША і ў яго развіццё.

Svajho «Oskara» Luis Majer taksama atrymaŭ «za vybitnaje služennie na karysć kinavytvorčasci» u 1951 hodzie
Свайго «Оскара» Луіс Маер таксама атрымаў «за выбітнае служэнне на карысць кінавытворчасці» у 1951 годзе.

Усе ўспаміны аб Луісе Майеры сведчаць, што ён быў дэспатычным дзелавым чалавекам, які кіраваўся выключна рацыянальнасцю. А адна з яго любімых фраз — be smart, but never show it, гэта значыць «будзь разумным, але ніколі гэтага не паказвай».

Ці не гэтую мудрасць перадалі яго бацькі, абапіраючыся на досвед жыцця на беларускіх землях.

Luis Majer

Рэвалюцыя ў жаночым адзенні з Ракава

Ці магла падумаць Іда Кагановіч (пасля замужжа Розенталь), што ў родным Ракаве некалі будуць сур’ёзна абмяркоўваць неабходнасць паставіць помнік у яе гонар? Бо жанчыны ўсяго міру ўдзячныя пары Розенталей за камфорт.

Так, як і астатнія героі гэтага артыкула, Іда з мужам здзейснілі прарыў у сусветнай індустрыі ўжо будучы ў ЗША. Там яны апынуліся ў сувязі з тым, што рэвалюцыянер Вілі не хацеў быць прызваным у войска для ўдзелу ў руска-японскай вайне. Каб выжываць, эмігрантка Іда занялася шыццём адзення. Ды так удала, што сям’я неўзабаве перабралася на Манхэтэн.

Ida i Uiĺjam Rozientaĺ
Іда і Уільям Розенталь

Уладкаваўшыся працаваць у атэлье, Іда Коэн (псеўданім яна прыдумала, каб амерыканцам было лягчэй прамаўляць яе імя) з падказкі мужа распрацавала максімальна камфортны і які падкрэслівае натуральныя жаночыя формы станік. У чым рэвалюцыя? Да гэтага жанчынам уцягвалі грудзі «пад хлопчыка». Ні пра якую эстэтыку, а тым больш камфорт гаворкі там не было.

Maiden Form
Новую мадэль назвалі Maiden Form — дзявочая форма . Уільям распрацаваў сістэму памераў ліфа, якой мы карыстаемся і зараз

Попыт на станікі рос лавінападобна, Розенталі сталі паўнапраўнымі партнёрамі атэлье, а ў 1926-м Уільям запатэнтаваў вынаходства. Іда была выдатнай маркеталагіняй, якая прыцягвала ўсё больш пакупнікоў.

U hady Druhoj susvietnaj Ida pradala kišeni-lifčyki dlia desantnikaŭ. Macavannie pavierch adziennia vykarystoŭvali dlia haluboŭ 

U hady Druhoj susvietnaj Ida pradala kišeni-lifčyki dlia desantnikaŭ. Macavannie pavierch adziennia vykarystoŭvali dlia haluboŭ
 У гады Другой сусветнай Іда прадала кішэні-ліфчыкі для дэсантнікаў. Мацаванне паверх адзення выкарыстоўвалі для галубоў.

А пасля вайны была запушчана адна з самых запамінальных рэкламных кампаній ЗША, якая пратрымалася больш за 20 гадоў.

Plakaty 

Plakaty
   Кажуць, убачыўшы плакаты, аўтамабілісты на трасе спыняліся.

Усё гэта зрабіла Розенталяў мультымільянерамі.

Іда прыязджала ў СССР ужо ў 1963 годзе, пасля смерці мужа. Галоўным уражаннем ад гэтай паездкі застаўся шок ад таго, што савецкія жанчыны носяць тое, што ў ЗША насілі 40 гадоў таму: бюстгальтары з неэластычных матэрыялаў з зашпількамі на гузіках.

Помніка Ідзе і яе вынаходніцтву ў Ракаве ўсё яшчэ няма. Магчыма, і гэта прыйдзе на яе малую радзіму з часам.

Першы ў свеце супермаркет

Гэта сёння Marks & Spencer — самы буйны брытанскі вытворца адзення, які займае 43-е месца ў спісе найбуйнейшых сусветных рэтэйлераў. І складана паверыць, што такая карпарацыя вырасла з шапіка, які адкрыў у 1884 г. Міхаіл (Мойшэ) Маркс, габрэй-літвак са Слоніма.

Michail (Mojše) Marks

Міхаіл нарадзіўся ці то ў 1859-м, ці то ў 1861 годзе, і, гледзячы па ўсім, у раннім юнацтве ўсё ў яго было добра. Ёсць успаміны і пра клапатлівага бацьку, і пра швейную машынку «Зінгер», якая стала залогам сямейнага дабрабыту.

Прычына пераезду для Мойшэ была простая. Пасля таго як беларус Ігнат Грынявіцкі ў 1881 годзе забіў імператара Аляксандра II бомбай, па 166 гарадах «мяжы аселасці» пракаціліся габрэйскія пагромы. Затым расейскія ўлады ўвялі ў дачыненні да габрэяў суровыя «Часовыя правілы», але Мойшэ не стаў чакаць іх, а пасля першых жа пагромаў з’ехаў у пошуках лепшага жыцця. Лёс занёс яго ў Вялікабрытанію.

Там яго таксама адразу не прынялі. Да цяжкасцей жыцця дадаўся яшчэ і моўны бар’ер. Каб зарабіць на жыццё, Маркс вырашыў арандаваць месца на крытым рынку ў горадзе тэкстыльшчыкаў і мануфактуршчыкаў Лідсе і прадаваць там розную фурнітуру. А каб лішні раз не размаўляць, пры ўваходзе размясціў шыльду «Don’t ask how much — it’s a penny» (пераклад: «Не пытайся кошт, любы тавар каштуе адзін пені»).

Plakat

Справа хутка пайшла. Да 1890-го ў Маркса ўжо было пяць шапікаў «усё па пені» у некалькіх гарадах. А яшчэ праз чатыры гады ён узяў сабе ў партнёры касіра Томаса Спенсера. Да 1900 году было 36 рынкавых прылаўкаў і 12 крам.

Krama

Пры сыне Саймане кампанія M&S адышла ад стратэгіі «усё па пені» і ператварылася ў першы ангельскі «супермаркет». Калі спачатку тут прадавалася толькі адзенне, то пры Саймане сталі гандляваць і ежай. На сённяшні ж дзень, няхай і з іншымі ўладальнікамі, кампаніі належыць каля 700 магазінаў у Вялікабрытаніі і каля 300 у 40 краінах свету.

M&S

Чалавек, які апрануў увесь свет у пола

З нацяжкай, але да выхадцаў з Беларусі можна аднесці і Ральфа Ларэна. Усё ж яго бацька Франк Ліфшыц з Пінска, а маці Фрэйдл (пазней Фрэда, Фрыда) Катляр — з Гродна. Эмігравалі яны, як няцяжка здагадацца, у ЗША. Сям’я з шасці чалавек жыла ў аднапакаёвай кватэры ў бедным нью-ёркскім квартале Бронкса.

У 28 гадоў Ральф пераканаў боса дазволіць стварыць сваю лінію гальштукаў — з яе і пачаўся шлях кампаніі Ralph Lauren Corporation.

Raĺf Laren

З часам Ральф стаў адным з найбагацейшых дызайнераў планеты. А яго натхненне ад англійскага кантры і амерыканскага вестэрна вылілася ў адзенне ў духу гульні ў пола. Сёння гэтае адзенне асацыюецца з нядбайнай элегантнасцю высокага сацыяльнага і фінансавага статусу яе носьбіта.

Raĺf Laren

Пацешнае супадзенне: адным з суседзяў Ліфшыцай быў сын эмігрантаў з Украіны, будучы мадэльер Кельвін Кляйн.