Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: топ беларускіх трэкаў ад Віталя Рыжкова

29.09.2022 Музыка

Віталь Рыжкоў — рэпер Angst, паэт і перакладчык, адмыслова для budzma.org падзяліўся ўласным «топам» улюбёных беларускіх песняў.


2.jpg

1. Троіца — Тры янгалы



Верагодна, галоўная беларуская песня на ўсе часы. У сувязі з апошнімі навінамі (пра роспуск этна-трыа «Троіца») пераслухаў яе яшчэ раз.
Паслухайце і вы.

2. Данчык — Калыханка



Любімая з дзяцінства калыханка. Нядаўна адкрыў для сябе, што аўтар словаў да яе — паэт Леанід Пранчак. А яшчэ ён напісаў мега-хіты «Цік-так ходзікі» і «Даставай, Язэп, гармонік» (і яшчэ некалькі соцень песень)!

3. Яўген Барышнікаў — Дзяды

Уражаны песнямі Яўгена ад першага праслухоўвання з 10 гадоў таму і дасюль. Напэўна, самы моцны дуэт у фармаце чалавек і гітара ў Беларусі.

4. Серебряная свадьба — Ag

Шчымлівая песня пра ўсё самае балючае. Заўжды захапляўся творчасцю Святланы Бень.

5. Leibonik — Марс

Дужа блізкія метафары і вобразы. Настолькі, што нават несвядома і сам напісаў чымсьці падобныя па змесце песні. І толькі праз некалькі гадоў уцяміў гэта.

Глядзіце яшчэ: ТОП беларускіх песень ад беларускіх музыкаў. Песні, якія натхняюць і кранаюць беларускіх музыкаў.

Паглядзіце, як Віталь Рыжкоў чытае свае вершы ў арт-праекце «Словы мацней»: «Можа, і будзе тут іначай аднойчы, але пакуль занадта змрочна».

ПЖ, budzma.org