Трасянка — гэта пагроза ці шанец для захавання беларускай мовы?

Трасянку высмейвалі, з ёю змагаліся, а пасля пачалі прыглядацца і ўбачылі ў ёй партызанскую зброю супраць акупацыі. У новым выпуску на ютуб-канале Андрэя Хадановіча размова пойдзе пра трасянку, а таксама пра кнігу Камілы Цень «Я прыду за табой у аўгусце».


Vokładka

У новым выпуску даведаемся:

— як нам ставіцца да трасянкі і адкуль пайшло гэтае слова;

— што такое «дземянцееўка» і як яе высмейвалі Барадулін і Арлоў;

— як трасянка Лукашэнкі станавілася мемам;

— што робіць трасянка ў творах Бахарэвіча, Анкі Упалы, Сірошкі Пістончыка і Дуні Марцінкевіч;

— як трасянка ўжывалася ў беларускай музыцы: ад «Саша і Сірожы» да «РСП»;

— як паказана тэма бацькоў і дзяцей у творы Камілы Цень;

— як змянілася (ці не змянілася) галоўная гераіня ў трэцяй частцы дэтэктыву «Я прыду за табой у аўгусце»;

— да якіх твораў сусветнай літаратуры адсылае нас аўтарка.