30 мая ў 19.00 ў малой залі К/З “Мінск” канцэрт этна-трыо “Троіца” “Траецкая сустрэча”.
Этна-трыо, музыку якога параўноўваюць з магіяй, зноў гатовае акунуць кожнага, хто жадае, у глыбіні народнай свядомасці. У дзень светлы, адмысловы, напоўнены радасцю высокага свята. У нас, адарваных ад каранёў гарадскімі рытмамі, раскладамі ды павярхоўнымі клопатамі, згубленых у стужцы падобных адзін да аднаго дзён, у чаканні чагосьці сапраўднага, – у нас ёсць шанец вярнуцца да вытокаў, да таго, што жыве глыбока ўнутры і вызначае лепшае ў кожным з нас!
Этна-трыо “Троіца” запрашае ўсіх на музычную сустрэчу, амаль хатнюю, дзе ўсім будзе камфортна – адчуваць, вызваляцца, напаўняцца. Прыходзьце, проста таму, што ТАКІ дзень не можа прайсці без “Троіцы”!
Канцэрт пройдзе пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!” і інфармацыйнай падтрымцы netradio.by.
Кошт квіткоў: 50 тыс.
Заказ: 8 017 294 22 22
8 029 760 59 62
8 017 328 66 38 (каса КЗ “Мінск”)
Тэгі: Мінск
