• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
06.04.2017 | Афіша Кіно

Трэці кінафестываль «Паўночнае ззянне» прапануе пашыраную праграму стужак з краін Паўночнай Еўропы і Балтыі.

Трэці кінафестываль «Паўночнае ззянне» адбудзецца ўжо ў гэтым месяцы і прапануе гледачам пашыраную праграму стужак з краін Паўночнай Еўропы і Балтыі. Агулам фестываль прадставіць 14 стужак з Нарвегіі, Швецыі, Даніі, Фінляндыі, Ісландыі. Упершыню на фестывалі будуць прадстаўленыя фільмы з Літвы, Латвіі і Эстоніі. Менавіта таму пашыраная дэфініцыя фестывалю змянілася – цяпер «Паўночнае ззянне» афіцыйна фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін.

nord

Таксама ўпершыню ў праграме фестывалю будуць прадстаўленыя два дакументальныя фільмы. Галоўнымі пляцоўкамі цягам 7 дзён фестывалю стануць кінатэатры «Мір» у Мінску і Віцебску.

Падрабязна пазнаёміцца з праграмай можна на сайце фестывалю.

Сярод цікавостак праграмы 2017 – эстонскі дакументальны фільм «Мурашнік» пра гаражы ў Талінcкім раёне Ласнямяэ, які з’яўляецца пабрацімам Партызанскага раёну ў Мінску; гульнявы фільм «Нарвежскі дамок» – адзін з самых касавых фільмаў у нарвежскім пракаце апошніх гадоў; дакументальны фільм  «Усім відовішчам відовішча», музыку для якога пісалі гіг анты ісландскай музычнай сцэны – Sigur Ros; «У крыві» – рэжысёрскі дэбют Расмуса Хэйстерберга – аднаго з сцэнарыстаў «Дзяўчыны з татуіроўкай дракона»; эстонскі намінант на «Оскар» фільм «Маці». І яшчэ шмат цікавага.

Акрамя паказаў у рамках фестывалю адбудзецца шмат дадатковых мерапрыемстваў: майстар-класаў кінематаграфістаў, кінакрытыкаў і, нават, дызайнераў. Свой варкшоп у межах фествалю правядзе фінскі прадзюсар Каарле Ахо, намінаваны на Оскар за найлепшы фільм на замежнай мове; расійскі кінакрытык, спецыяліст па скандынаўскім кіно Антон Долін; рэжысёр, прадзюсар, музыка і адзін з самых паспяховых рэстаратараў у Осла – Ян Вардзёен, а таксама прадзюсар самай любімай фестывалямі ісландскай драмы «Каменнаяе сэрца» – Антон Мані Свансан.  

Таксама сёлета мы паспрабуем раскрыць таямніцы поспеху скандынаўскага мадэрну і яго уплыву на брэнд Скандынавіі разам з магістрам крэатыўных і медыя індустрый Дар’яй Яфімавай.

Афіцыйнае адкрыццё фестывалю адбудзецца 20 красавіка ў кінатэатры «Мір» (Мінск, вул. Казлова 4А). Разам з партнёрамі фестывалю авіакампаніяй  AirBaltic, «Паўночнае ззянне» дае сваем аматарам магчымасць пазнаеміцца бліжэй з новымі краінамі фестывалю. Спецыяльна для фестывалю кампанія AirBaltic і «Паўночнае ззянне» разыграе два квіткі ў напрамку Мінск-Рыга-Мінск і два квіткі на афіцыйнае адкрыццё фестывалю.

Слоган  сёлетняга фестывалю – «Сусвет унутры» / Universe inside. Мы верым, што кожны з нас – гэта цэлы сусвет. Незалежна ад вонкавага аблічча, палітычных перакананняў, успрыняцця сваёй ідэнтычнасці, сэксуальнай арыентацыі і колеру скуры. 14 стужак «Паўночнага ззяння» распавядуць пра ўнутраныя навальніцы і спакой, сяброўства і каханне, няўпэўненасць, павагу, адказнасць, сталенне. Словам, тое, што робіць нас індывідуальнасцямі і стварае унутранае святло, якое прыцягвае нас адно да аднаго. Трэці фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне»  – гэта цэлы сусвет унутры кампактнага кінафестывалю.

Сачыць за навінамі цяпер можна не толькі на нашай старонцы ў Facebook, але і на новым сайце northernlightsff.com. Як звычайна, на нашым канале на YouTube – усе трэйлеры фестывальных фільмаў.

19-25 красавіка – Мінск / 20-25 красавіка – Віцебск

Паводле арганізатараў

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў

У красавіку выйдзе з друку кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гарадзенцаў «Ніколі болей», — паведаміў Андрэй Янушкевіч...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі

Сёння, 27 сакавіка, у свеце адзначаюць Дзень тэатра. У беларускага тэатральнага мастацтва найбагацейшая гісторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным

Выйшла пілотная серыя падкасту «Супердудко», — паведамляе «Літрадыё». Крытык Наста Грышчук п’е таматны гозэ і ўспамінае...

valiancina_shauchenka
Краіна

«Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм

Што можа быць больш сумным і дзікім за даносы беларусаў на іншых беларусаў? У 2020 годзе гэта было нормай, на жаль,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм
    Грамадства
    У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота
    Мастацтва
    Таша Кацуба. Мяккая зброя
    Гісторыя Літаратура
    Мікалай Гусоўскі і «Песня пра Зубра»
    Гісторыя
    Першая ў старадаўняй Беларусі жанчына-лекар. Лёс і вандроўкі Саламеі Русецкай
    Грамадства Літаратура
    Бяляцкі гаворыць пра нацыянальнае прымірэнне, падымае іншыя дыскусійныя тэмы не пад прымусам, а з-за сваёй інтэлектуальнай смеласці
    Грамадства «Музыка»
    Музыку Фёдара Чаранкова арыштавалі на 15 сутак
    Каляндар
    Каляндар з 27 сакавіка па 2 красавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Мастацтва Беларусы свету
    Выстава пад знакам Пагоні ў Нью-Ёрку
    Замежжа
    Гайд па беларускай Вільні: усё, што трэба мігрантам з Беларусі
    Грамадства
    Упершыню ў беларускага горада з’явіліся свае духі. Гэта Брэст
    Культура
    Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 27.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 27.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 27.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 27.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 27.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 27.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 27.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип