Беларусы выпусцілі трэк з голасам Марыі Калеснікавай у стылі acid-techno

Сінгл DJ Shos — MK420 — бадзёры acid-techno маніфест. Трэк нясе ў сабе ўнутраную сілу неверагоднай Марыі Калеснікавай — яе голас і флейта гучаць у кампазіцыі, піша belarusout.site.


Vokladka

Дата рэлізу 7 лютага была выбрана невыпадкова. 3,5 гады таму ў цэнтры Мінска выкралі Марыю Калеснікаву, ужо год няма ніякай інфармацыі ад яе з калоніі.

«Няхай голас Марыі і Беларусі гучыць на танцпляцоўках і ў слухаўках на максімальнай гучнасці! Сінгл DJ Shos — MK420 адкрыў прэ-сэйв зборніка 13 музычных гісторый, у якіх музыкі даследуюць беларускі культурны код», — адзначае каманда Belarus Outside Sound System.

Слухаць сінгл на ўсіх пляцоўках і зрабіць прэс-сейв зборніка можна па спасылцы

Рэліз альбома Belarus Outside Sound System выйдзе на стрымінгавых пляцоўках 19 лютага. Увесь даход ад праслухоўванняў і дыстрыбуцыі будзе пералічвацца Фонду салідарнасці BYSOL.