• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
31.08.2023 | Музыка

Давай запомнім наша лета! Самыя адметныя трэкі беларускіх музыкаў апошніх трох месяцаў

Лета выдалася гарачым не толькі па тэмпературных рэкордах, але і па рэлізах беларускіх музыкаў. Сёння ў падборцы трэкі, якія мы ганялі ў слухаўках цэлае лета, пад якія танчылі і смяяліся, а таксама музыка, пад якую мы сумавалі ды флэшбэчылі. Спадзяемся, восенню гэтыя песні дадуць вам цеплыні, ці ўратуюць ад тугі і дэпрэсіўных эпізодаў (альбо не).


Suma — Kupalinka

Якое ж лета без народных спеваў у сучаснай апрацоўцы? Версію добра вядомай беларускай песні перараблялі і рэміксілі не адзін раз, але адзначым, што тут эксперымент атрымаўся неверагодна стылёвы і якасны. 

Suma ўвогуле адна з беларускіх першапраходцаў у так званым жанры электроннага фолку, дзе перамяжоўваюцца старажынакультурныя патэрны і сучасная электронная музыка. Хацелі Купалінку, пад якую можна рэйвіць? Трымайце!

Leibonik — Emigrant Song

Мяркуем, каментары тут залішнія, бо па назве песні ўсё ўжо зразумела. Гурт найбольш вядомы нам па сваіх вясёлых песнях з сатырычнымі метафарамі, але ў гэтай кампазіцыі ўсё сур’ёзна і па-сапраўднаму. Праз параўнанне «сваё/чужое» раскрываецца асноўны пасыл і любоў да сваёй, хоць часам, і дзіўнай, але Радзімы. Пакалдырыць ля дняпроўскіх берагоў і ўзгадаць ўзор мапідаўскай шпалеры — жадаем вам пры праслухоўванні гэтага трэка.

Zeman — Vandroŭny cyrk majho hramadskaha žyćcia

Олдскульны рэп чакалі? Не? А мы, вось, прынеслі!

Яшчэ напачатку лета мы пачулі альбом «Vandroŭny cyrk majho hramadskaha žyćcia» — дзясяты сольны альбом рэпера, у якім ён не цураецца сваёй даросласці і сталасці і запускае ў слухача важнымі пытаннямі, адказы на якія абсалютна кожны можа знайсці ўнутры сябе самога, але не без дапамогі дадзенага альбому.

LEAR — Маветон

Якасны жаночы поп пра любоў да сябе, адстойванне асабістых межаў і шляху да эмацыйнай стабільнасці. Лічым, што гэты сінгл можа быць гімнам усіх дзяўчат, якія скончваюць таксічныя стасункі і знаходзяць сваё «я».



Файны тэкст, якасны інструментал і пранікнёны вакал. Нагадваем: у любой сітуацыі абірайце сябе.

Nevika — Вечарына

Апошнім часам беларускія дзяўчаты ладзяць добры варушняк у поп-музыцы. Сапраўдным адкрыццём года стала Вікторыя Валатовіч (яна ж Nevika). Яе летні трэк «Вечарына» сапраўды разгойдвае і дасылаем тусовачные вайбы наўпрост у вашыя слухаўкі і калонкі. Пачынаць варушыцца пад модны біт можна ўжо з першых секунд праслухоўвання.

Nochy — Месяц

Меладычна-цягучая кампазіцыя на матыў калыханкі, з выдатнай гармоніяй, бэк-вакаламі, тэкстам, ідэяй і падачай. Месяц тут выступае як сімвал чагосьці сакральнага, схаванага ў кожным чалавеку.

Асноўны вакал — пяшчотны, мяккі і здольны расчуліць любога. Трэк як мага лепей падыходзіць для доўгіх восеньскіх вечароў з кубкам гарбаты ва ўтульным фатэлі.

Souqween — Зялёныя вочы

Новае пакаленне беларускага рэпу ніяк не горш за мінулае. Адно з падцверджанняў — гэты трэк. Лірычны тэкст у сумесі з модным бітом агортваюць слухачоў атмасферным стана закаханасці (але не заўсёды ўзаемнай). Лейтматывам, канешне ж, зялёныя вочы, якія так нагадваюць поле ўночы.

Intelligency — August (pa-belarusku)

Чакалі-чакалі і нарэшце, дачакаліся! Напрыканцы лета, ужо вядомы сусветны гурт выпусціў версію свайго хіта па-беларуску. Прымеркавалі гэта да дня нараджэння трэка — яму споўнілася 3 гады. Каментары залішнія, лепш паслухайце песню.

Mandzik — Maładość

Яшчэ адзін трэк на тэму вымушанай эміграцыі. Кампазіцыя, безумоўна, вартая ўвагі, бо закранае важныя тэмы і выклікае кожнага на размову з самім сабой. На бэк вакале беларуская актывістка — Надзея Сядун, а вокладка аўтарства Караліны Паляковай. Вось такая эмігранцкая беларуская калабарацыя выйшла, якую дакладна, трэба паслухаць хоць раз.

MANDZIK · Maładość

Бачу ўпершыню — Давай запомнім наша лета

Апошні летні акорд на мяжы восеньскай пары. За вершаваны парт рэчытатыву адказны беларускі паэт Алесь Снег, а на вакале чутны Уладзіслаў Лепяшынскі, якога олды могуць ведаць па гурту «Лепшы квас». Маніфест наступны «запомніць гэтае лета і захаваць яго ў сабе ўнутры».

А мы захоўваем гэтую песню сабе і жадаем усім прыемнай восені!

  

Любіце беларускую музыку, слухайце беларускую музыку і да наступнай сустрэчы! Будзьма! 

Хатні Топмсан, budzma.org

Чытайце яшчэ: У Варшаве пройдзе фэст беларускай музыкі «Грай»


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

«Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х

Новы альбом «Radyjo Niamiha» ад беларускага гурта Syndrom Samazvanca з’явіцца ў сеціве 6 кастрычніка, але ўжо цяпер на Bandcamp...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

7 архітэктурных цудаў Мсціслава

Сёння едзем у Мсціслаў — горад, да якога складана дабрацца грамадскім транспартам, калі жывяце не на Магілёўшчыне,...

valiancina_shauchenka
Музыка

Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць

Ці ёсць нейкая адмысловая формула поспеху, якая дазваляе артысту стаць папулярным і напрацягу доўгага часу не страчваць...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»

29 верасня — 200-я ўгодкі з нараджэння Людвіка Уладзіслава Францішка Кандратовіча (1823–1862), больш вядомага пад сваім...

Апошнія навіны

    Грамадства Музыка
    «Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х
    Вандруем разам
    7 архітэктурных цудаў Мсціслава
    Музыка
    Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць
    Літаратура
    Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»
    Гісторыя Асоба
    Дабіраліся галубкоўцы туды, куды ніколі не заглядаў тэатр. Гісторыя Уладзіслава Галубка - народнага артыста Беларусі, расстралянага бальшавікамі
    Захапленні
    «Каб заўсёды быў побач». Паглядзіце, якія мілыя кішэнныя хаткі робіць мінская мастачка
    Літаратура
    Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
    Гісторыя
    Браты супраць брата. Як Кейстут і Альгерд скінулі Яўнута са стальца вялікага князя?
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 30 верасня і 1 кастрычніка
    Грамадства Забавы
    Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    Мастацтва
    З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце
    Грамадства Гісторыя
    На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў
    Гісторыя
    Святы Губерт яшчэ не перамог чырвоную зорку. Але ў рэшце рэшт дабро перамагае
    Гісторыя
    Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    Грамадства
    «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю

Афіша

  • 30.09 — 01.10

    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

  • 30.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 30.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 30.09 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 30.09У Наваградку да 225-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча пройдзе свята музыкі і паэзіі
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі
  • 30.09Дзіцячы спектакль «Як Вожык, Медзведзяня і Зайка хадзілі на раку снедаць» у Сопаце
  • 30.09 — 01.10PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    • Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип