Пайшоў з жыцця мастак і краязнаўца Ігар Ціткоўскі

Аўтару кніг пра гісторыю і мастацтва Случчыны было 70 гадоў.

Ihar CitkoŭskiІгар Ціткоўскі

Пасля працяглай хваробы 11 красавіка ў Слуцку памёр Ігар Ціткоўскі — беларускі краязнаўца, архівіст, гісторык архітэктуры Беларусі, мастак-графік, аўтар артыкулаў і кніг пра Случчыну, піша «Салідарнасць».

Karcina Ihara Citkoŭskaha «Baroka». 1987 hod
Карціна Ігара Ціткоўскага «Барока». 1987 год

Ігар Адамавіч шмат год працаваў у Слуцкай мастацкай школе, дзесяць год быў яе дырэктарам.

Ён аўтар кніг «Помнікі архітэктуры Слуцка» (1997), «Храмы города Слуцка. Мінуўшчына і сучаснасць» (2003), «Случчына. Уладары краю. X−XIX стагоддзі» (2006), «Мастакі Случчыны» (2006), «Слуцк. Гісторыя горада ў помніках архітэктуры» (2015), «Мастацтва Случчыны: гісторыя, імёны, творы» (2019).

Ігар Ціткоўскі рэканструяваў планы Слуцка XII і XVII стагоддзяў па выніках археалагічных раскопак, якія правадзіліся на тэрыторыі горада ў XX стагоддзі, і гістарычных дакументаў, якія адлюстроўваюць асаблівасці планіроўкі Слуцка. Пры гэтым Ціткоўскі выкарыстаў як архіўныя дакументы, так і ўспаміны мясцовых жыхароў, якія яшчэ памяталі Слуцк 1920−1930-х гадоў.

Карціны Ігара Ціткоўскага захоўваюцца ў музеях і прыватных калекцыях.

Светлая памяць шчыраму беларусу і слыннаму мастаку і краязнаўцу.

Гутарку з Ігарам Ціткоўскім чытайце па спасылцы: Хто жыў у Слуцкім дваранскім доме? Гісторыя ў асобах

Калі вы працуеце ў Літве, вы можаце падтрымаць «Будзьма беларусамі!», пералічыўшы нам 1,2% ад сваіх падаткаў. Вам уласна гэта не будзе каштаваць анічога.

Вось як можна гэта зрабіць