Паведамленні пра сумныя навіны з’явіліся на старонцы калектыву ў фэйсбуку.
«У сувязі з тым, што гурт у дадзены час не можа рэпетаваць і ажыццяўляць гастрольную дзейнасць, канцэрты калектыву ставяцца на паўзу на нявызначаны час. Усім дзякуй!», — паведамляюць музыкі на сваёй старонцы.
Акрамя гэтага, апублікавана паведамленне, што праз месяц скончыць сваю працу сайт troitsa.net. «Таму, калі вам цікава нешта прачытаць ("Артыкулы"), паслухаць ("Дыскаграфія"), ці зпампаваць ("Кнігі") пра нас — спяшайцеся!», — пішуць музыкі.
Старонкі гурта ў сацыяльных сетках працягнуць сваю працу.