“Спеўны сход” запрашае на 7-дзённыя бясплатныя курсы. Праз сем заняткаў вы зможаце разняволіць свой голас, гучаць у прасторы, імправізаваць. У найбольш настойлівых па выніку атрымаецца праспяваць адну-дзве песні.
Асноўным матэрыялам на занятках будуць беларускія традыцыйныя спевы.
Курсы пачнуцца 25 красавіка і будуць праходзіць па панядзелках. Напрыканцы самых смелых чакае іспыт. А тых, хто яго пройдзе, – узнагарода.
Пачатак заняткаў а 20.00, працягласць – 2 гадзіны.
Калі вы жадаеце патрапіць на 7-дзённыя бясплатныя курсы ад “Спеўнага схода”, запоўніце, калі ласка, гэту форму. Апошні дзень прыёма заявак – 23 красавіка. Спяшайцеся, бо колькасць месцаў абмежаваная!
Вядучы курса – Сяргей Доўгушаў, музыка, оперны і канцэртны спявак, саліст Белдзяржфілармоніі. Заснавальнік гуртоў Fratrez, Vuraj, Harmonic Style Project.
Сяргей Доўгушаў з дапамогай разнапланавага музычнага досведу стварыў сваю методыку, якая дапамагае раскрыць спеўны талент любога чалавека. Наяўнасць музычнай адукацыі пры выкарыстанні гэтай методыкі – неабавязковая.