Тры гады «хатняй хіміі» прысудзілі экскурсаводцы Аксане Манкевіч

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска агучылі прысуд 24-гадовай экскурсаводцы Аксане Манкевіч. Яе асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і прызначылі тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»), паведамляюць праваабаронцы.


43.jpg

Прысуд вынесла Вікторыя Шабуня. Пасля трох месяцаў у СІЗА Аксану вызвалілі ў зале суда.

Таксама, Аксана Манкевіч не зможа больш у Беларусі працаваць экскурсаводкай, бо паводле пастановы ўрада ад 7 снежня, з новага года экскурсаводамі не змогуць працаваць тыя, каго судзілі па «пратэсных» крымінальных артыкулах.