Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае наведаць тры новыя залы пастаяннай экспазіцыі

Літаратурная творчасць на нашых землях прайшла амаль тысячагадовы шлях развіцця, пачынаючы з вытокаў старабеларускага пісьменства.

Afiša

Да нядаўняй пары пастаянная экспазіцыя Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры ахоплівала гісторыю беларускай літаратуры даволі абмежаванага перыяду: другой паловы XX — пачатку XXI стст.

Доўгі час супрацоўнікі музея працавалі над тым, каб храналагічна пашырыць гэтыя межы больш раннімі перыядамі.

І вось момант наспеў, — паведамляецца на сайце ўстановы, — і музей гатовы прадставіць разгорнутую панараму станаўлення і развіцця айчыннай літаратуры ў ХІ — ХІХ стагоддзях..

Музей працуе штодня. Аўт-ндз 10:00 — 19:00, пн 10:00 — 17:30.

Замовіць экскурсію можна па тэл. +375 (17) 363-56-21.