Выйшаў 10-ы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня» ад кампаніі «Будзьма беларусамі», прысвечанага самым цікавым старонкам супольнай гісторыі Беларусі і Украіны. Таямнічы свет войнаў і інтрыг, кахання і барацьбы за ўладу, смерці і нараджэння дзяржаў адкрывае гледачам тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосавай.
Як Першая сусветная і рэвалюцыя ў Расіі сталі шанцам для беларусаў і ўкраінцаў? Герб, сцяг, гімн... Што яшчэ патрэбна незалежнай дзяржаве? Ці падтрымаў хто-небудзь незалежную Беларусь і Украіну ў няроўным баі? А можа... усё было дарма?
Проста і дасціпна пра гэта распавядае ў новым выпуску вядоўца Кацярына Ваданосава.
Можна пачуць, што зараз не час на культуру, тым больш, не час на беларуска-украінскую гісторыю... Але ці можна перакрэсліць 1000 год нашага супольнага мінулага, агульных герояў і ўсяго, што нас звязвала так доўга? Мы перакананыя, што — не!
Чаму гэта так важна? Зменлівы свет занадта часта спрабуе дыктаваць, якім народам сябраваць, якім не. Пра што казаць, а пра што — маўчаць. З Украінай нас — беларусаў — аб’ядноўвае занадта шмат. Таму, самы час даведацца, як наша супольная гісторыя выглядала цягам мінулых стагоддзяў.
«Трызуб і Пагоня» з Кацярынай Ваданосавай ад кампаніі «Будзьма» — гэта расповед пра 1000 год супольнай гісторыі беларусаў і ўкраінцаў. Войны, інтрыгі, барацьба за ўладу, грошы, каханне, смерць і нараджэнне дзяржаў. Тое, што аб’ядноўвае. Тое, пра што варта ведаць.
Глядзіце гістарычны цыкл «Трызуб і Пагоня», дзяліцеся ўражаннямі ў каментарах пад відэа, дасылайце нам свае прапановы і ідэі для наступных выпускаў на электронную пошту razam@budzma.org або ў тэлеграм-бот @BudzmaSuviaz_Bot. Бо наша супольная гісторыя — гэта не толькі пра мінулае, але і пра будучыню.
Новыя серыі відэапраекта «Трызуб і Пагоня» выходзяць на нашым ютуб-канале шточацвер. Падпісвайцеся на канал, каб не прапусціць.
Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні» глядзіце па спасылцы.
Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.
5. «Рускі мір» здаровага чалавека
6. Як Расія прарубала «Акно ў Еўропу»