Калі пачнецца Трэцяя сусветная? Пазаўчора
09.03.2026
Аўтары медыя-праектаў «Трызуб і Пагоня» і «Сармат» кампаніі «Будзьма беларусамі» Кацярына Ваданосава, Васіль Калач, Алесь Кіркевіч выпраўляюцца ў тур па гарадах Польшчы. Яны наведаюць Лодзь, Варшаву, Быдгошч і Кракаў з дыскусіяй-выставай «Гонар і Годнасць», падчас якой раскрыюць міфы і праўду пра шляхту Вялікага Княства Літоўскага.

Што такое шляхта? Як і за кім «панове» ваявалі? Дзе жылі? На якой мове размаўлялі? Як выхоўвалі дзяцей? Як зараблялі грошы? Пагаворым пра шляхецкія гербы, традыцыі, прозвішчы, прыгон і — спадчыну, якую пакінула па сабе наша шляхта. Дзе гістарычная праўда, а дзе — міф?..
Варшава — 19 скавіка
Лодзь — 20 сакавіка
Быдгошч — 21 сакавіка
Кракаў — 22 сакавіка
Шчыра запрашаем! Уваход вольны.
Мерапрыемствы ладзяцца ў межах праграмы «ArtPower Belarus».