Цацкі з гліны, саломы, лазы, тканіны можна ўбачыць у музеi гісторыі Гарадніцы

06.04.2010 Культура

3139

Зазірнуўшы на хвілінку ў музей гісторыі Гарадніцы, майце ў запасе гадзіну. Там адкрылася вельмі цудоўная выстаўка, якая зацікавіць і ўразіць наведвальніка любога ўзросту.

Цацкі з гліны, саломы, лазы, тканіны, дрэва, цеста, якімі цешылі сябе нашы продкі, – усяго каля 150 экспанатаў – упрыгожылі ўтульную залу музея. Удзельнічаюць у экcпазіцыі народныя майстры і вучні-кружкоўцы цэнтра пазашкольнай работы “Прамень” і абласнога Палаца творчасці дзяцей і моладзі. А самыя незвычайныя экспанаты пад шклом узяты з фондаў Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея, філіялам якога з’яўляецца музей гісторыі Гарадніцы. Тэкст цалкам.

Тэгі: