• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
11.04.2016 | Грамадства

«Цішка Гартны — першы прэзыдэнт Беларусі, якога забілі», — жыхары Магілёва

11 красавіка дзень памяці літаратара, навукоўца, палітыка, першага кіраўніка беларускага савецкага ўраду Зьмітра Жылуновіча, вядомага пад псэўданімамЦішка Гартны. Яго жыцьцёвы шлях абарваўся ў Магілёўскай псыхіятрычнай лякарні пры загадкавых абставінах у 1937 годзе. Паводле афіцыйнай вэрсіі, ён памёр ад гангрэны лёгкіх, па іншых зьвестках — скончыў жыцьцё самагубствам.

Доўгі час магілёўскія рупліўцы беларускай мовы і гісторыі дамагаліся, каб у горадзе зьявілася вуліца, названая ў гонар Зьмітра Жылуновіча. У 2011 годзе гарвыканкам прыняў адпаведнае рашэньне.

Надпісы з назвай вуліцы імя Цішкі Гартнага на расейскай мове

Надпісы з назвай вуліцы імя Цішкі Гартнага на расейскай мове

На ўскрайку абласнога цэнтру за пяць год на вуліцы імя Цішкі Гартнага ўзьведзена тры шматпавярховікі. Яшчэ некалькі будуюцца. Двары дамоў неўпарадкаваныя. Шыльды і надпісы на сьценах з назвай вуліцы расейскамоўныя.

Бальшыня жыхароў, якія пагадзіліся пагутарыць з журналістам, ня ўтойвалі, што высьвятлялі, хто такі Цішка Гартны.

«Гэта першы прэзыдэнт нашай Беларусі», — заявіў адзін зь першых суразмоўцаў.

«Гэта было яшчэ ў рэвалюцыю. Тады ўсё разбурылася, і мы, беларусы, якія ніколі ня мелі сваёй дзяржаўнасьці, наважыліся яе стварыць, — апавядаў мужчына. — Ленін тады сабраў сваіх паплечнікаў, і сярод іх быў Цішка Гартны. Ён і заявіў, што хоча, каб была такая Рэспубліка Беларусь. У яго пытаюцца: „А хто яе ўзначаліць?“. „Я яе ўзначалю“, — адказаў ён. Праўда Гартны ня доўга ёю кіраваў. І скончыў сваё жыцьцё ў нашым „Пячэрску“ (гэтак магілёўцы называюць вар’ятню. — РС). Задавілі яго сьпінкай ад ложка».

Вуліца зь некалькіх дамоў. Двор не ўпарадкаваны

Вуліца зь некалькіх дамоў. Двор не ўпарадкаваны

Суразмоўца прызнаўся, што ня ведае, якое сапраўднае імя Цішкі Гартнага, але заўважыў, што быў ён яшчэ і паэтам.

Наступныя суразмоўцы заявілі, што Цішка Гартны рэвалюцыянэр. «Нават помнік ёсьць яму ў Магілёве. Відаць, гэта была важная асоба, паколькі ў яго гонар назвалі вуліцу», — заўважылі яны. Сапраўднага прозьвішча Гартнага суразмоўцы не прыгадалі. Пачуўшы, як скончыў ён жыцьцё, адрэагавалі: «Як і ўсе ў той час…»

Многія з жыхароў вуліцы адзначалі, што расейскамоўная падача назвы вуліцы гучыць камічна. «Нават калі быў сход жыльцоў, і згадвалі назву вуліцы, дык многія сьмяяліся зь яе», — паведамілі наступныя суразмоўцы. Яны ж пагадзіліся, што шыльды з назвай вуліцы трэба мяняць на беларускамоўныя.

Вуліца імя Цішкі Гартнага — гарадзкі ўскраек

Вуліца імя Цішкі Гартнага — гарадзкі ўскраек

«Не пашкодзіла б і інфармацыйная дошка пра чалавека, імем якога названая вуліца. Вось, напрыклад, суседняя вуліца названая Грунвальдзкай. Мы ведаем са школы, што была такая бітва. А пра гэтага пісьменьніка ня згадвалі ў часы, калі мы вучыліся», — зазначылі суразмоўцы.

«У Менску ёсьць вуліца Зьмітра Жылуновіча, а вы, ці ня ведаеце, чаму ў Магілёве вырашылі назваць вуліцу не сапраўдным яго імем, а псэўданімам? Хіба гэта слушна?» — запыталіся ў журналіста наступныя суразмоўцы.

Яны цікавіліся ў інтэрнэце, хто такі Цішка Гартны, і ня ўтойвалі, што тое, як ён скончыў сваё жыцьцё, іх ня дзівіць. «Такая краіна была. Ад такіх людзей, як ён, пазбаўляліся ў савецкі час такімі мэтадамі», — зазначылі суразмоўцы.

Памятны знак на сымбалічнай магіле Зьмітра Жылуновіча

Памятны знак на сымбалічнай магіле Зьмітра Жылуновіча

Што крамольнага Гартны зрабіў, каб яго жыцьцёвы шлях абарваўся гэтак трагічна, маладыя людзі адказаць не змаглі.

У Магілёве няма помніка Цішку Гартнаму. Дакладнае месца яго пахаваньня невядомае. На ўскрайку Пячэрскага лесапарку ў 1989 годзе сябры мясцовай філіі «Мартыралёг Беларусі» ўсталявалі памятны знак загінуламу літаратару і палітыку. Гэтая мясьціна і лічыцца сымбалічнай магілай Цішкі Гарнага. У дзень, калі наведаў яе журналіст, яна была прыбранай. Невядомыя высадзілі пад знакам кветкі і выклалі з шышак праваслаўны крыж.

Магіла на ўскрайку Пячэрскага лесапарку

Магіла на ўскрайку Пячэрскага лесапарку

Зьміцер Жылуновіч нарадзіўся 4 лістапада 1887 году. У кастрычніку 1918 году беларускага пісьменьніка прынялі ў камуністычную партыі бальшавікоў. 1 студзеня 1919 году ён ачоліў першы савецкі ўрад Беларусі, які кантраляваўся расейскімі бальшавікамі. У 1930 годзе Зьмітра Жылуновіча выключылі з партыі з фармулёўкай «за сувязь з <…> нацдэмаўскімі і фашысцкімі элемэнтамі». У 1936 годзе яго арыштавалі, а ў 1937-м назвалі псыхічна хворым і зьмясьцілі ў Магілёўскую псыхіятрычную лякарню.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску

У пятніцу, 2 чэрвеня, музей Якуба Коласа ладзіць Фэст дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды». Праграма: ...

valiancina_shauchenka
Асоба

Мелказёраў: я не баюся быць тупаком

Мікіта Мелказёраў жыве ў Варшаве, а ягоныя думкі па-ранейшаму — у беларускай стужцы навінаў. П’е эспрэса памерам...

valiancina_shauchenka
Краіна

Найвышэйшы над Беларуссю помнік ўсталявалі ў Наваградку

Скульптуру сімвала старадаўняга мястэчка, Міхала Арханёла, усталявалі ў двары колішняга дамініканскага кляштара ля касцёла...

valiancina_shauchenka
Культура

Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына

Дасяжныя для спампавання новыя стыкеры, створаныя мастачкай Вольгай Бабурынай, больш вядомай у творчым асяродку як Palunisа. ...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску
    Асоба
    Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    Краіна
    Найвышэйшы над Беларуссю помнік ўсталявалі ў Наваградку
    Культура
    Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
    Грамадства
    Стала вядома, як будзе выглядаць надмагільны помнік Змітраку Бядулю на Усходніх могілках
    Грамадства
    «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    Грамадства Музыка
    «Краіна Ценю (Прывітанне)». Гурт «Маці Ветру» выпусціў новы трэк
    Грамадства
    Незададзеныя пытанні з непрыемнымі адказамі
    Грамадства Літаратура Асоба
    «Чырвоная ўтопія» Святланы Алексіевіч — энцыклапедыя гвалту, у якой не пастаўлена кропка
    Культура
    Дзесьці ля анлайн-вытокаў. Гайд па віртуальнай музейнай прасторы Беларусі
    Музыка
    Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    Культура
    Успамiнаць Менск тут будзе не балюча. У Вільні пакажуць мультымедыйную фотавыставу для тых і пра тых, хто не можа вярнуцца ў родны горад
    Культура Музыка
    Беларускія песні ды танцы, майстар-класы ды купальскае вогнішча. Абвешчана праграма Фэстывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ
    Літаратура
    Першая кніга прозы аб пратэстах Беларусі — «Ператрус у музеі» Альгерда Бахарэвіча
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя за 5 хвілін
    Тэстамент Гедыміна: памылка ці поспех вялікага князя? Адказваем у «Гісторыі за 5 хвілін»

Афіша

  • 31.05 — 02.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Ich heiße Frau Troffea»: спектакль-перформанс Сяргея Шабохіна ў Варшаве

  • 31.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 31.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 31.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 31.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 31.05 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип