У выдавецтве фонду «Камунікат» выйшла кніга Барыса Пятровіча «Цнота на потым»

У новую кнігу прозы Барыса Пятровіча ўвайшлі дзве аповесці і эсэ. Гэта захапляльнае падарожжа па пазнавальных краявідах Менска ды іншых гарадоў і мястэчак Беларусі, а таксама знаёмства з неардынарнымі асобамі, якія сталі героямі твораў, піша kamunikat.org.

«Cnota na potym»

У першай аповесці «наіўны дэтэктыў» расследуе таямнічую смерць бабулі-суседкі ў Менску, у другой — журналіст-спецкар распавядае пра свае амаль прыгоды падчас камандзіровак па Беларусі. Эсэ прысвечана падзеям першага постчарнобыльскага месяца на гомельскім Палессі.

Кнігу «Цнота на потым» можна замовіць па спасылцы. Дасылка кніг пачнецца пасля 15 красавіка.