ЦТ па беларускай мове на 100 балаў здалі 67 чалавек (у 2021-м іх было 40), па рускай мове — 43 (летась — 65), піша «Еўрарадыё». Афіцыйныя лічбы агучыў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантроля ведаў Юрый Міксюк.
Стобальнікаў на ЦТ па беларускай мове стала больш / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
На ЦТ па беларускай мове сёлета зарэгістраваліся больш за 18 000 абітурыентаў (летась было крыху менш). На ЦТ па рускай мове зарэгістраваліся больш за 50,3 тысячы чалавек (у 2021 годзе было больш на паўтысячы).