• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
21.03.2023 | Літаратура

Цялеснасць, сэксуальнасць і мова. Артур Камароўскі – пра паэзію, новую кнігу і пра сябе, як пра Corpus vile

У Артура Камароўскага ў лютым 2023 выйшла другая кніжка вершаў. У зборніку ёсць лірычная і паўдакументальная паэзія, вершаваныя гісторыі розных людзей і месцаў, напісаныя праз сябе. Да Сусветнага дня паэзіі аўтар расказаў для telegram-канала «Тётя Ира разрешила» пра новую кнігу, планы на будучыню і сваё адчуванне паэзіі.


«Зараз паэзія становіцца такой... не хацелася б казаць зброяй, але такой важнай часткай адлюстравання свету», — кажа Артур Камароўскі. Праз расказванне паэтычных гісторый, праз дакументальныя і не-дакументальныя вершы, меркаваннем паэта, робіцца фіксацыя таго, што адбываецца.

468cd752da80dbf21548c.jpg
Артур Камароўскі — паэт, мастак, перформер, падкасцер. Рэдактар часопіса «Таўбін». Значную частку жыцця правёў у Гродне, скончыў філфак ГрДУ імя Янкі Купалы

«Калі разважаць, што такое паэзія, то, напэўна, адказы будуць розныя. Але гэта найперш адбітак сучаснасці. Гэта будзе патрэбна нам для памяці. Ці нават не нам ужо. Людзі будуць чытаць і разумець, што адбывалася. Мне здаецца, калі ў людзей ёсць здольнасць адрозніваць добрыя вершы ад невельмі, то яны будуць здольныя і па паэзіі таксама зрабіць нейкія высновы».

Кожны верш — гэта пра нешта важнае

Нават у самыя складаныя часы паэт не пераставаў складаць вершы. «Ты ж не можаш ізялявацца. На цябе усё уплывае. Не тое, каб гэта было натхненне ў чыстым выглядзе. Ты проста адчуваеш патрэбу.

Вершы, кожны верш — гэта пра нешта важнае. І гэта трэба зафіксаваць, найперш — для сябе. Я адчуваю патрэбу, я пішу».

Цялеснасць, сэксуальнасць і мова — канцэпт новай кнігі

«Усе пачалося з нізкі вершаў «Падарожжа ад простай да ўскоснай мовы», — расказвае Артур Камароўскі. — і, напэўна, гэта [апісанне] для усёй кніжкі пасуе, бо яна — пэўнае падарожжа.

Там я спрабую ісці ад свайго ўласнага цела. Першая нізка — гэта размовы пра маё цела і мае адносіны да яго. Чым далей я падарожнічаю, тым больша адыходжу ад уласнага цела. Там ёсць розныя узаемаадносіны з нейкім іншым целам, неканкрэтным. Пасля гэта ужо з’яўляецца канрэтнае цела — мой партнер. Далей — мноства іншых целаў. Гэта такі эксперымент, такое падарожжа, ў каторым я спрабую разабрацца з цялеснасцю, сэксуальнасцю, і з мовай таксама.

Людзі і целы для аўтара — па сутнасці розныя вымярэнні чалавека і крыніцы розных адчуванняў і перажыванняў: «Я вельмі «тактыльны» чалавек. Мне цікава, як маё цела рэагуе, калі я кранаю кагосці. Проста, калі чалавек побач, гэта таксама адчуванне, але іншае».

b3c8505d2aaf83177f811.jpg
Кніга Артура Камароўскага «Corpus vile» з калажам аўтара на вокладцы

Гісторыі людзей і мноства целаў

Для назвы аўтар выбраў тэрмін Corpus vile, які найчасцей учываецца ў медыцыне ці біялогіі. Так называюць падвопытную істоту, малакаштоўны арганізм у медычнай практыцы.

Вершам з апошняе нізкі зборніка далі назвы пэўныя месцы з Грузіі і са Швецыі. Але вершы — не аб прыгажосці прыроды. Яны — пра «адносіны з мноствам людзей і целаў». «Гэта такія паўдакументальныя вершы. Гісторыі з жыцця. Не майго, а людзей, з якімі я сустракаўся».

Нізка вершаў-гісторый з’явілася ў Тбілісі. «Усё пачалося з таго, што мы са знаёмым пайшлі у такі маленькі гей бар. Там было вельмі цесна і вельмі хораша. І мне захацелася зафіксаваць гэта адчуванне. Пасля падумаў, якія яшчэ ёсць месцы ў Тбілісі і ўвогуле у Грузіі, пра якія мне хочацца расказаць. Аказалася, што гэтымі месцамі таксама звязана шмат цікавых гісторый. Мне спадабалася расказваць такія гісторыі.

Гэта вершы не тое каб пра мяне, але я праз сябе гэта пісаў. І гэта не дакументальная паэзія, а нешта пасярэдзіне. Мне б хацелася надалей такое рабіць».

Такая паэзія, дакументальная ці паўдакументальная, меркаваннем Артура Камароўскага зараз становіцца вельмі папулярнаю. «Гісторыі людзей — найбольш цікавыя для чытачоў і чытачак. І мне таксама цікава працаваць з такімі гісторыямі. Ты адыходзіш ад таго, што прывык рабіць і там нешта такое цікавае [адбываецца]».

Хацеў зрабіць усё сам і без абмежаванняў

Кніга Артура Камароўскага Corpus vile выйшла з друку ў выдавецтве Skaryna Press. Вершы для зборніка пісаліся ад 2019 да 2022 года. Яшчэ амаль год спатрэбіўся на подрыхтоўку да публікацыі. На вокладцы і для ілюстрацый ў кнізе выкарыстаны фотакалажы аўтара.

c48a80b6deb3878b1211f.jpg
Калаж з кнігі вершаў Артура Камароўскага «Corpus vile»

«У гэтай кнізе хацеў усё зрабіць сам і без абмежаванняў, так, як яно было у маёй галаве. Уклаўся максімальна з таго што умеў і мог, — кажа Артур Камароўскі. — Адчуваю палёгку, што я гэта зрабіў».

Прэзентацыі кнігі пройдуць ў Варшаве, Кракаве і Вільні.

Планы — стымул жыць далей

Верагодна, што новая кніга будзе перавыдадзена на іншыя мовы. «Думаю пра тое, каб зрабіць гэту кніжку па-польску, але не ўсе вершы, толькі дзве часткі: «Ён» — пра адносіны з маім партнёрам і частку з гісторыямі квір-людзей. Падумаў, што хачу зрабіць польскамоўную кнігу, бо я зараз пачынаю тут жыць. Мне важна ўпісвацца ў кантэкст і каб больш людзей чыталі тое, што я пішу. Магчыма, будзе і англамоўная кніжка. Пакуль гэта ў планах, умоўна кажучы, на год».

477a3a876232168e9280a.jpg
Наклад кнігі вершаў Артура Камароўскага «Corpus vile» — 300 асобікаў

Увогуле, што тычыцца планаў, то яны робяцца стымулам жыць і ісці далей, кажа Артур. І не важна, былі гэта планы напісаць нізку вершаў ці пафарбаваць валасы.

«Я у прынцыпе не так шмат пішу. Але калі пішу, то стараюся з гэтым працаваць і напісанае дзесці апублікаваць. Няма «змарнаваных» вершаў. Неяк шкада, — кажа паэт. Што да новых кніг, то яны пакуль яшчэ лунаюць у прасторы ідэяў і мараў:

«Думаю, што б яшчэ я мог расказаць, скажам так пафасна, сусвету. Пра сябе і не толькі пра сябе».


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава «Бабруйск...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 10-11 чэрвеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Сямейны фэст, выставы, фэст гістарычнай...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Міжнародны паэтычны флэш-моб: Іна Снарская чытае «Новую зямлю» Якуба Коласа

У межах міжнароднага паэтычнага флэш-моба «Не загаснуць зоркі ў небе» беларуска-ўкраінская паэтка Іна Снарская...

valiancina_shauchenka
Музыка

Музычная формула поспеху па-беларуску: тролі, тэхна і «Купалінка»

Дабрыдзень, Беларусь! У сённяшняй рубрыцы «Гітары Мулявіна» мы высветлім: куды падзеўся выдатны беларускі гурт Litvintroll,...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 10-11 чэрвеня
    Літаратура
    Міжнародны паэтычны флэш-моб: Іна Снарская чытае «Новую зямлю» Якуба Коласа
    Музыка
    Музычная формула поспеху па-беларуску: тролі, тэхна і «Купалінка»
    Грамадства Літаратура
    «Воля да жыцьця». Кніга Андрэя Белавешкіна з'явілася ў вольным доступе
    Культура Музыка
    У гэтую пятніцу, 9 чэрвеня, на Падляшшы пачынаецца фэст беларускай традыцыі SONCAHRAJ
    Культура
    Мінкульт будзе выдаваць гастрольныя пасведчанні пасля праверкі творчасці «на прымальнасць»
    Грамадства
    Калектыўная памяць — інструмент альбо кансэнсус?
    Грамадства Гісторыя
    Паглядзіце на ўнікальнае фота аднаго з самых ранніх планаў старажытнага Бабруйска
    Трызуб і Пагоня
    Што трэба ведаць пра войны Беларусі і Украіны з Масковіяй? Новы выпуск відэапраекта «Трызуб і Пагоня»
    Літаратура
    Сучасная польская проза: 6 кніг, якія варта прачытаць беларусам
    Кіно
    Што паглядзець дзеткам: беларускія мультфільмы
    Літаратура
    У продажы з’явіўся беларускі пераклад рамана Аляксандра Чарнухі «Свінні»
    Грамадства
    «Эйфарыя пасля пераезду нараджаецца з ілюзіі – у новай краіне ўсё будзе інакш». Псіхолаг пра перажыванне эміграцыі
    Грамадства
    Адзіны стопакаёвы палац на беларускіх землях

Афіша

  • 09.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Shuma ў Гданьску

  • 09.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 09.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 09.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 09.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 09.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве
  • 09.06 — 23.06Выстава Міхаіла Анішчанкі «Горад людзей» у Гродне
  • 09.06 — 16.07Выстава Рышарда Мая ў Чаросаве на Лепельшчыне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Першая перамога беларусаў
    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    • «Эйфарыя пасля пераезду нараджаецца з ілюзіі – у новай краіне ўсё будзе інакш». Псіхолаг пра перажыванне эміграцыі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип