Турэмная творчасць Някляева, Фядуты, Знака, Аляксандрава і іншых беларусаў сёння. Новае відэа на канале Андрэя Хадановіча

У чарговым выпуску на сваім Youtube-канале паэт, перакладчык, знаўца літаратуры Андрэй Хадановіч працягвае расказваць пра беларускую турэмную літаратуру.


276.jpg

Чаму Уладзімір Някляеў стаў чалавекам, якога немагчыма зняволіць? Чым натхняўся Максім Знак, калі пісаў кнігу «Зэкамерон»? Як Андрэй Аляксандраў ператварыў краты ў хэштэг? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні ў новым выпуску размоваў пра беларускую і сусветную літаратуру ад Андрэя Хадановіча.