Турыстычная Беларусь: Erica Nightmare

Ружаны

Ружаны. ”Поруч з гісторыяй”
Палац Сапегаў. Чаму? Таму што гэта насамрэч цікавае і вартае месца нашай краіны, якое захавала гістарычны водар мінулага. Неабдымных памераў палац варты таго, каб там пабываць, пабачыць яго сваімі вачыма, дакрануцца да гісторыі пакуль яна яшчэ існуе.

Віцебск

”Віцебск” – чароўны горад. У яго свая душа і сваё асабістае жыццё. Там файныя ночы і свае прыгожыя фарбы. І там цудоўныя жыхары.

Браслаў

Браслаў. ”Супакаенне”
Возера Дрывяты. Калі ў казкі ёсць дом, то ўпэўненая, што яна жыве менавіта там. Усходы, захады, хвалі, цёплы пясок і лясная прахалода. Усё гэта – і ёсць казка. На здымку казка як раз вітае новы дзень.

Тэгі: , ,