Творчая сустрэча са Змітром Вайцюшкевічам

18.05.2012 Афіша

Грамадзкая кампанія “Рок-салідарнасць” запрашае: 23 мая, серада, на управе БНФ, па адрасу Мінск, Чарнышэўскага, 3 (недалёка ад метро Акадэмія навук) пройдзе творчая сустрэча са Зьмітром Вайцюшкевічам. У праграме – акустычны канцэрт, адказы на пытанні, конкурсы, дыскусія на актуальныя праблемы беларускай рок-музыкі.і шмат іншага і цікавага! Уваход вольны! Пачатак 19.00

Зьміцер Вайцюшкевіч – вядомы беларускі музыкант. Былы удзельнік гуртоў: ПАЛАЦ і КРЫВІ. Удзельнік знакавых фестываляў: Be Free (Будзь свабодным!), Басовішча, Рок-каранацыя, Рок па-вакацыях і інш.
За актыўную грамадзянскую пазіцыю гурт разам з іншымі гуртамі трапіў у так званыя «чорныя спісы».
За апошнія месяцы былі адмененыя ўсе запланаваныя канцэрты гурта.

“Рок-салідарнасць” — грамадская кампанія ў падтрымку рок-музыкантаў, якія трапілі ў чорны спіс, створана актывістамі грамадскіх арганізацый і аматарамі айчыннай рок-музыкі, пачалася 10 снежня 2011 года, у Дзень
абароны правоў чалавека.

Стартаваўшы ў Мінску, на сёння кампанія закранула амаль усе гарады Беларусі, актывісты кампаніі раздаюць дыскі з музыкай забароненых гуртоў, праводзяць сустрэчы з музыкамі і інш.

Далучайцеся да кампаніі праз емэйл: rok.salidarnasc@gmail.com